«Чужы: Зямля» () — амерыканскі серыял у жанры жахаў і навуковай фантастыкі, першы з франшызы «Чужы». Дзеянні ў ім адбываюцца за два гады да падзей фільма «Чужы» 1979 года. Шоуранерам праекта з’яўляецца пісьменнік, прадзюсар і рэжысёр Ной Хоўлі (), галоўную ролю сыграла Сідні Чэндлер (). Прэм’ера адбылася 12 жніўня 2025 года на каналах FX і FX на Hulu ў ЗША і на Disney+ па ўсім свеце. Першы сезон складаецца з васьмі эпізодаў.

Сюжэт 2120 год. Зямлю і каланізаваную Сонечную сістэму кантралююць пяць карпарацый. Касмічны карабель адной з іх вяртаецца з доўгатэрміновай экспедыцыі, але ягоныя прыборы выходзяць з-пад кантролю, і ён ўразаецца ў нашу планету. На борце знаходзяцца ўзоры іншапланетнага жыцця, некаторыя з іх вырываюцца вонкі і ствараюць для Зямлі самую вялікую пагрозу за часы ейнага існавання.

У ролях

Сідні Чэндлер () — Вэндзі Алекс Лоўтэр () — салдат Сі Джэй Эсі Дэвіс () — Сільвія Тымаці Оліфант () — Кірш Адарш Гураў () — гібрыд Слайтлі

Гл. таксама

Чужы Чужыя

Музыка ў фінальных цітрах кожнай серыі 1: «E5150», «Mob Rules»; Mob Rules; Black Sabbath 2: «Stinkfist» з альбома Ænima гурта Tool 3: «Wherever I May Roam» з альбома Metallica гурта Metallica 4: «Ocean Size» з альбома Nothing’s Shocking гурта Jane’s Addiction 5: «Cherub Rock» з альбома Siamese Dream гурта The Smashing Pumpkins 6: «Keep Away» з альбома Godsmack гурта Godsmack 7: «A Song for the Dead» з альбома Songs for the Deaf гурта Queens of the Stone Age; 8: «Animal з альбома Vs. гурта Pearl Jam.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлесерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы 2025 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя тэлесерыялы ЗША