Гміна Мікалаёва (, ) — былая вясковая гміна на тэрыторыі Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба знаходзілася ў вёсцы МікалаёваGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

Гісторыя Гміна Мікалаёва першапачаткова ў 1921—1922 гадах уваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, затым перададзена ў Віленскую зямлю — Art. 8., якая 20 студзеня 1926 года была пераўтворана ў Віленскае ваяводства.

11 красавіка 1929 года да гміны далучана частка скасаванай гміны Стэфанполь, а частка тэрыторыі гміны Мікалаёва перададзена ў склад гміны Язна.

У лістападзе 1939 года тэрыторыя гміны ўключана ў склад БССР, скасаваная 15 студзеня 1940 года разам з іншымі гмінамі.

Дэмаграфія Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, у гміне пражывала 9 448 чалавек. З іх 2 176 былі каталікамі, 7 166 — праваслаўнымі, 6 — евангелікамі, 36 — стараверамі, 64 — вызнавалі іўдаізм. Паводле нацыянальнай прыналежнасці 5 233 жыхары лічылі сябе палякамі, 4 134 — беларусамі, 12 — рускімі, 9 — яўрэямі і 2 — латышамі. У гміне налічвалася 1 570 жылых дамоў

Крыніцы

Катэгорыя:Гміны Дзісенскага павета