Наталля Васілеўна Касабука (нар. , Віцебск) — беларуская архітэктарка, дырэктарка інстытута «Віцебскграмадзянпраект». Заслужаны будаўнік Беларусі (2019).
Біяграфія Нарадзілася 18 ліпеня 1956 года ў Віцебску. З 1977 года працуе ў абласным дзяржаўным унітарным праектным прадпрыемстве «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». У верасні 2007 года прызначаная яго дырэктаркай.
Дзейнасць Наталля Касабука ўнесла значны ўклад у распрацоўку праектнай дакументацыі па рэканструкцыі плошчы Перамогі ў Віцебску.
Пад яе кіраўніцтвам распрацаваныя і рэалізаваныя сацыяльна значныя аб’екты Віцебска: Летні амфітэатр, марфалагічны корпус і бібліятэка медыцынскага ўніверсітэта, Дом правасуддзя, будынак абласнога суда, мадэрнізацыя прыбудовы аблвыканкама. Таксама яна курыравала аб’екты да фестывалю «Дажынкі-2008» у Оршы, а таксама забудовы мікрараёнаў «Білева-1», «Білева-2», тэрыторыі каля медыцынскага цэнтра, праект Полацкага пуцеправода ў Віцебску і мікрараёна «Задзвінне-3» у Оршы.
Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанага будаўніка Беларусі (2019)Список награжденных почетным званием «Заслуженный строитель Республики Беларусь» . У 2008 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі «За дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у катэгорыі «Кіраўнік года» сярод праектных арганізацый.
У 2010 годзе ўзнагароджаная нагрудным знакам Саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Беларусі XXI стагоддзя