Суд Акцябрскага раёна — раённы суд агульнай юрысдыкцыіКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З. на тэрыторыі Акцябрскага раёна. Размешчаны ў Акцябрскім, у будынку па вуліцы Маякоўскага, 5.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Гомельскі абласны суд.

Старшыні суда Уладзімір Аляксандравіч Васілеўскі — дзейны старшыня суда.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Акцябрскага Катэгорыя:Акцябрскі раён