Няглінная (; распаўсюджаны таксама назвы Няглінка, Няглінна, Няглімна, Самацёка) — рака ў цэнтры Масквы, левы прыток ракі Масквы. Даўжыня 7,5 км, амаль на ўсім працягу схавана ў трубу. Рака дала назвы многім маскоўскім вуліцам, плошчам і станцыям метро: Няглінная вуліца, Кузнецкі Мост і станцыя метро «Кузнецкі Мост», Трубная вуліца, станцыя метро «Трубная» і Трубная плошча, Самацёкавая вуліца і Самацёкавая плошча і інш. Няглінная з’яўлялася прычынай шматлікіх паводак у Маскве. Катэгорыя:Рэкі і каналы Масквы
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — Няглінная · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.