Аляксандр Алегавіч Клячын — беларускі дзяржаўны службовец.
Біяграфія Нарадзіўся ў Сянне. У 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, цяпер навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе ў Сенненскім № 146. Пасля службы ва Узброеных Сілах служыў у 1999—2001 гадах у органах унутраных спраў. У 2005—2012 гадах працаваў галоўным спецыялістам і начальнікам землеўпарадкавальных службаў у Сенненскім і Віцебскім райвыканкамах.
Пазней займаў розныя пасады ў сферы будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і дзяржаўных органах. У 2023 годзе быў прызначаны начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска. У 2024 годзе стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі гэтага раёна.
14 жніўня 2025 года прызначаны старшынёй Сенненскага райвыканкама.
Крыніцы