Яўген Юліянавіч Сабалеўскі — беларускі дыпламат. Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і гандаль», у 2001 годзе — аспірантуру. У 2003 годзе атрымаў адукацыю на факультэце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Кандыдат эканамічных навук.

З 2001 па 2004 год працаваў другім сакратаром Дэпартамента Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 2004—2007 гадах займаў пасаду трэцяга сакратара пасольства Беларусі ў Бельгіі і прадстаўніцтва пры Еўрапейскім саюзе. У 2007—2009 гадах быў першым сакратаром Дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС.

У 2009—2013 гадах працаваў старшым саветнікам Дэпартамента знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, а ў 2013—2017 гадах — старшым саветнікам пасольства Беларусі ў Італіі. У 2017—2018 гадах узначальваў аддзел гандлёвых перамоў і ахоўных мер Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС.

У 2018—2025 гадах займаў пасаду намесніка начальніка Галоўнага кадравага ўпраўлення МЗС. 30 чэрвеня 2025 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Егіпце, Пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх дзяржаў, а таксама паслом у Султанат Аман, Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку па сумяшчальніцтве, 14 жніўня 2025 года — паслом у Рэспубліку Судан па сумяшчальніцтве.

11 чэрвеня 2026 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Дзяржаве Лівія па сумяшчальніцтве па сумяшчальніцтвеЛукашэнка назначыў паслоў Беларусі ў Лівіі і Афганістане

Асабістае жыццё Валодае англійскай, французскай і італьянскай мовамі. Жанаты, мае сына і дачку.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Лізе арабскіх дзяржаў Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Лівіі