Карл Густаў Эміль Ма́нэргейм (, 4 чэрвеня 1867, Аскайнен — , Лазана, Швейцарыя) — барон, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Генерал-лейтэнант Расійскай Імператарскай арміі (25 красавіка 1917), генерал ад кавалерыі (7 сакавіка 1918) Фінляндскай арміі, фельдмаршал (19 мая 1933), маршал Фінляндыі (толькі як ганаровае званне, 4 чэрвеня 1942 года).

З 1931 старшыня Рады дзяржаўнай абароны, з 1939 галоўнакамандуючы фінляндскім войскам. Правёў рэарганізацыю і пераўзбраенне войска, дамогся фінансавання другога этапу будаўніцтва сістэмы абарончых умацаванняў на Карэльскім пярашыйку, што атрымала назву «лінія Манэргейма». Кіраваў дзеяннямі фінляндскага войска супраць савецкіх войскаў падчас савецка-фінляндскіх войн (1939-1940 і 1941-44). З жніўня 1944 года Прэзідэнт Фінляндыі. У верасні 1944 года ў сувязі з перамогамі савецкіх войскаў на савецка-германскім фронце быў вымушаны прыняць рашэнне аб выхадзе Фінляндыі з вайны на ўмовах савецкага ўрада, у прыватнасці ў кастрычніку 1944 фінляндскае войска пачала баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў, разгорнутых у Паўночнай Фінляндыі (афіцыйна Фінляндыя абвясціла вайну Германіі ў маі 1945 года).

11 сакавіка 1946 года зышоў у адстаўку па стане здароўя. Апошнія гады жыцця правёў у са­на­то­рыі ў Швейцарыі. Аўтар успамінаў.

Пахаваны на вайсковых могілках Хіе­та­ніемі ў Хельсінкі.

Зноскі

Катэгорыя:Выпускнікі Мікалаеўскага кавалерыйскага вучылішча Катэгорыя:Даследчыкі Азіі Катэгорыя:Постаці Белага руху Катэгорыя:Генералы Расійскай імперыі Катэгорыя:Военачальнікі Расіі Катэгорыя:Военачальнікі Фінляндыі Катэгорыя:Прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Фельдмаршалы Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі Катэгорыя:Манархісты Расіі Катэгорыя:Падарожнікі ў Кітай Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Кавалергарды Катэгорыя:Постаці XX стагоддзя Катэгорыя:Мемуарысты Фінляндыі Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Антыкамуністы Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Фінляндыі