Баляслаў Лукаш Тадэвуш Ліманоўскі (пол. Bolesław Łukasz Tadeusz Limanowski, псеўданімы «Янко Покань», «Тадэвуш», 18 кастрычніка 1835, Падгор'е, Люцынскі павет, Віцебская губерня - 1 лютага 1935, Варшава) — польскі гісторык, сацыёлаг, палітык, які пісаў пра вызваленчы рух і гісторыю беларускага народаhttps://bis.nlb.by/ru/documents/132584. Сенатар Сената Польскай Рэспублікі 1-га, 2-га і 3-га склікання (1922–1935).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва Продкі яго бацькі, Вінцэнта (1771–1847), паходзілі са шляхецкага роду Ліманоўскіх, а маці, Кацярыны (1807-1892) - са шляхецкага роду Віславух, якія пераехалі са свайго радавога гнязда ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні ў Себежскі павет Віцебскай губерні. Дзед, Аляксандр Ліманоўскі, быў суддзёй павятовага суду ў Дрысе. Бацька, Вінцэнт Ліманоўскі, пасля сканчэння вайсковай кар'еры у 1820 г. набыў маёнтак Падгор'е ў Люцынскім павеце Віцебскай губерні ў графа Міхаіла Плятэра. Паступова шляхам куплі ён пашырыў свае зямельныя ўладанні ў Люцынскім і суседнім Себежскім паветах, якія дасягнулі каля 1,5 тыс. гаŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 9.Bardach J. Inflanty, Litwa, Białoruś w twórczości Bolesława Limanowskiego. Studium z dziejów kwestii narodowej // Przegląd Historyczny. - T. 65 (3). - 1974. - S. 479..

Баляслаў быў чацвёртым з сямі дзяцей Вінцэнта і Кацярыны Ліманоўскіх. У маленстве (да сямі гадоў) выхоўваўся ў бабулі па матчынай лініі спачатку ў вёсцы Ясы Себежскага павета, а потым у Друі, пасля чаго вярнуўся да бацькоў у Падгор'еŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 10-14..

У раннім дзяцінстве атрымаў хатнюю адукацыю. У 1847 г., пасля смерці бацькі, пад апекай старэйшага брата Аляксандра яго адправілі на навучанне ў гімназію ў Маскве, якую скончыў у 1854 г. Пасля заканчэння гімназіі паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у польскім студэнцкім гуртку самаадукацыі "Агул". У 1858 г. гэтая арганізацыя накіравала яго ў Дэрпат для ўстанаўлення кантактаў з мясцовым польскім студэнцкім асяродкам. У Дэрпцкім універсітэце спачатку працягваў вывучаць медыцыну, але ў сакавіку 1859 г., калі яму заставалася некалькі месяцаў да сканчэння навучання, запісаўся на філасофскі факультэт і пачаў вучобу нанава. Далучыўся да студэнцкай польскай зямляцкай арганізацыі ў Дэрпаце "Канвент Палонія". У тым жа годзе ён быў вымушаны перапыніць вучобу па сямейных абставінах і вярнуўся дадому. Пасля некалькіх месяцаў вядзення хатняй гаспадаркі вярнуўся ў Дэрпат, каб працягнуць вучобуŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 15-23.Wereszycki H. Limanowski Bolesław // Polski Słownik Biograficzny. - T. 17. - 1972. - S. 340-346..

Пачатак рэвалюцыйнай дзейнасці У верасні 1860 г., пачуўшы пра стварэнне польскіх легіёнаў у Францыі, перапыніў вучобу і адправіўся ў Парыж. З лістапада 1860 г. да сакавіка 1861 г. навучаўся ў Польскай ваеннай школе пад кіраўніцтвам генерала Людвіка Мераслаўскага, якая рыхтавала інструктараў для польскага легіёна на выпадак паўстання. Наведваў таксама лекцыі ў Сарбоне і Калеж дэ Франс. У снежні 1860 г. у выданні "Przegląd Rzeczy Polskich" апублікаваў сваю першую друкаваную працу «Лісты з Інфлянтаў». У 1861 г. у львоўскім выданні "Dziennik Literacki" выйшаў яго артыкул пра Эмілію Плятэр на падставе матэрыялаў з Польскай бібіліятэкі ў ПарыжыŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 24-26..

У Парыжы зблізіўся з групай моладзі, якая паходзіла з земляў былога Вялікага Княства Літоўскага, сярод якой набыла папулярнасць думка аб вяртанні ў родныя мясціны для непасрэднай падрыхтоўкі паўстання, чаму садзейнічалі звесткі пра патрыятычныя маніфестацыі ў Каралеўстве Польскім. У канцы сакавіка - красавіку здзейсніў падарожжа праз Берлін, Уроцлаў, Кракаў, Варшаву, Коўна, Дэрпат, пасля чаго накіраваўся ў Вільню. У хуткім часе там быў арганізаваны рэвалюцыйны камітэт на чале з Баляславам Ліманоўскім і Бенедыктам Дыбоўскім.

8 мая 1861 г. прыняў удзел у пасля патрыятычнай маніфестацыі ў Віленскім кафедральным саборы, пасля чаго быў арыштаваны царскімі ўладамі як яе галоўны арганізатар. Быў сасланы ў Архангельскую губерню, спачатку ў горад Мезень, дзе працаваў у канцылярыі земскага суда, а праз восем месяцаў — у Архангельск, дзе працаваў у губернскай канцылярыі. У высылцы актыўна займаўся самаадукацыяй, падрыхтаваў дзве гістарычныя публікацыі ў афіцыйным выданні "Архангельские губернские ведомости".

Пасля пачатку паўстання 1863-1864 гг. спрабаваў уцячы з высылкі, але быў арыштаваны і асуджаны на два тыдні турмы, пасля чаго страціў працу і жыў за кошт часовых заробкаў. У 1866 г. па стане здароўя яго перавялі ў Варонежскую губерню, дзе ён пасяліўся ў Паўлаўску. Там ён займаўся рэпетытарствам і пісаў лісты ў варшаўскія выданні, якія, аднак, не публікаваліся. Таксама там пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Вінцэнтынай Шарскай. Улетку 1867 г. быў вызвалены па амністыі і, не маючы магчымасці вярнуцца ў родныя мясціны, з'ехаў у Варшаву.

Варшаўскі і львоўскі перыяды Знаходзячыся ў Варшаве, займаўся рознымі відамі дзейнасці, працаваў у тым ліку рэпетытарам, журналістам і рабочым на фабрыцы жалезных вырабаў. У 1868-1869 гг. працаваў гувернёрам у Галензаве каля Любліна. Рыхтаваў артыкулы для штотыднёвага часопіса «Przegląd Tygodniowy», прысвечаныя пераважна сацыяльнай тэматыцыŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 35-37..

Пасля кароткага знаходжання ў родных мясцінах (на што атрымаў дазвол уладаў) вырашыў адправіцца ў Францыю праз Галіцыю, спадзеючыся на хуткі пачатак вайны з Прусіяй і ўтварэнне на французкім баку польскага легіёна. Аднак, калі ён прыбыў у Львоў у 1870 г., французкае войска ўжо панеслі моцныя паражэнні ў франка-прускай вайне. Ён застаўся ў Львове, дзе працаваў карэктарам і журналістам у шэрагу львоўскіх польскамоўных выданняў "Dziennik Lwowski", "Gazeta Polska", "Gazeta Narodowa"Śliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 38-40..

У Львове далучыўся да сацыялістычнага руху. Супрацоўнічаў з рамесніцка-рабочай асацыяцыяй «Gwiazda» ("Зорка"), дзе ў 1871 г. прачытаў два даклады, апублікаваныя пад назвай «Па рабочым пытанні»Śliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 43-45.. Устанавіў сувязі з шэрагам польскіх і ўкраінскіх сацыялістаў, у тым ліку з Расійскай імперыі. У 1876 г. па просьбе паплечнікаў пераклаў працу Фердынанда Ласаля «Рабочая праграма» (выдадзена ў 1878 г.). Пры падтрымцы Станіслава Мендэльсана напісаў і апублікаваў кнігу «Сацыялізм як неабходны этап гістарычнага развіцця» (Львоў, 1879).

У 1872 г. узнавіў навучанне філасофіі ў Львоўскім універсітэце, а ў 1875 г. атрымаў доктарскую ступень на падставе апублікаванай у тым жа годзе дысертацыі "Сацыялогія Агюста Конта"Śliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 49-50..

У 1877 г. за свае сацыялістычныя погляды быў звольнены з рэдакцыі "Gazety Narodowej". Пасля гэтага на кароткі час выехаў у Варшаву і звяртаўся да расійскіх уладаў з просьбай аб магчымасці вяртання ў родны маёнтак. Атрымаўшы адмову, вярнуўся ў Львоў. У чэрвені 1877 г. быў арыштаваны ў Львове аўстрыйскімі ўладамі па абвінавачванні ва ўдзеле ў тайным таварыстве. Яго вызвалілі за адсутнасцю доказаў пасля 70-дзённага арышту, але загадалі пакінуць Аўстра-Венгрыю.

Швейцарскі перыяд У кастрычніку 1878 г. пераехаў у Жэневу. Спачатку актыўна ўдзельнічаў у суполцы польскіх сацыялістаў (у якую ўваходзілі таксама Станіслаў Мендэльсан, Казімеж Длускі і Шымон Дыкштэйн), якая выдавала часопіс «Równość». У 1879 г. на грошы, атрыманыя ад сям'і ў выніку спадчынных пагадненняў, набыў набор шрыфтоў і заснаваў у Жэневе польскую друкарню. Выдаваў серыю «Сацыял-дэмакратычная бібліятэка», у якой публікаваў свае ўласныя тэксты і творы іншых аўтараў.

Выступаў за спалучэнне ідэй сацыялізму і польскага патрыятызму, што выклікала рознагалоссі з іншымі членамі рэдакцыі часопіса «Równość», якую ў выніку пакінуў у 1880 г. У 1881 г. разам з Зыгмунтам Баліцкім і Эразмам Кабыляньскім заснаваў Сацыялістычнае аб'яднанне «Польскі народ», якое спрабавала пашырыць свой уплыў у Галіцыі. Ад імя аб'яднання ў 1881 г. удзельнічаў у Міжнародным сацыялістычным кангрэсе ў Куры (Швейцарыя).

У 1885 годзе пераехаў у швейцарскі горад Тун, дзе пэўны час трымаў разам з партнёрамі фотастудыю. У 1887-1889 гг. жыў у Цюрыху. Актыўна займаўся у гэты перыяд навуковай дзейнасцю, вынікам чаго сталі яго фундаментальныя працы "Гісторыя нацыянальнага руху ў 1861-1864 гг." (Львоў, 1882), "Гісторыя грамадскага руху ў другой палове XVIII ст." (Львоў, 1888), "Гісторыя грамадскага руху ў ХІХ ст." (Львоў, 1890).

У 1887 г. часова ўступіў у склад ранняй нацыянальна-дэмакратычнай арганізацыі "Польская Ліга". У 1888-1889 гг. быў адным з арганізатараў Нацыянальна-сацыялістычнай гміны, якая аб'ядноўвала польскіх эмігрантаў, што спалучалі ў сваіх поглядах сацыялізм і польскі патрыятызм. Ад імя гэтай арганізацыі выступаў на Міжнародным сацыялістычным кангрэсе ў Парыжы ў 1889 г.

Парыжскі перыяд У кастрычніку 1889 г. пераехаў у Парыж, дзе да 1892 г. меў адміністрацыйную працу ў фірме, што займалася фатаграфіяй.

У лістападзе 1892 г. прыняў актыўны ўдзел у з'ездзе польскіх сацыялістычных арганізацый, якія дзейнічалі ў Польскім Каралеўстве і на эміграцыі, у Парыжы, у выніку якога была створана Замежны саюз польскіх сацыялістаў, што лічыцца пачаткам дзейнасці Польскай сацыялістычнай партыі. Цалкам падтрымаў праграму партыі, якая спалучала сацыялістычныя і польскія незалежніцкія ідэіŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 90-100..

У сувязі са стратай працы спрабаваў у 1893 г. вярнуцца ў Галіцыю, але яму было адмоўлена ў дазволе з боку аўстрыйскіх уладаў. У 1894 г. уладкаваўся клеркам у амерыканскай страхавой кампаніі «New York» у Парыжы, дзе працаваў да 1907 г. Адначасова працягваў займацца навуковай дзейнасцю, пісаў артыкулы ў часопісы. Найбольш значнымі яго працамі парыжскага перыяду былі «Стагадовая барацьба польскай нацыі за незалежнасць» (1894) і «Гісторыя польскай дэмакратыі ў перыяд пасля падзелаў» (Цюрых, 1901). Удзельнічаў у працы Парыжскага кангрэса ІІ Інтэрнацыянала ў верасні 1900 г.Śliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 101-104..

Кракаўскі перыяд

Пастаянна намагаўся атрымаць дазвол аўстрыйскіх уладаў на выезд у Галіцыю. Атрымаўшы, нарэшце, такі дазвол, восенню 1907 г. пераехаў у Кракаў. Пры дапамозе брата Люцыяна займаўся адміністраваннем шматкватэрнага дома, супрацоўнічаў са шматлікімі польскімі перыядычнымі выданнямі. Прымаў удзел у палітычных мерапрыемствах польскіх сацыялістаў, а таксама міжнародных сацыялістычных кангрэсах. Пасля расколу Польскай сацыялістычнай партыі падтрымаў ППС-Рэвалюцыйную фракцыю. Падчас Першай сусветнай вайны падтрымліваў дзейнасць польскіх ваенна-палітычных сіл на баку Аўстра-ВенгрыіŚliwa M. Bolesław Limanowski: człowiek i historia. - Kraków: Wydawnictwo Naukowe WSP, 1994. - S. 115-131..

Дадзены перыяд быў вельмі плённым у навуковым плане. Сярод важнейшых прац можна вылучыць "Станіслаў Ворцэль" (1910), "Гісторыя рэвалюцыйнага руху ў Польшчы 1846 г." (1913), "Стодваццацігадовая барацьба польскага народа за незалежнасць" (1916).

У незалежнай Польшчы