«Anna (Go to Him)» () — песня, напісаная і выкананая Артурам Александэрам (амерыканскі аўтар і выканаўца). Яго версія выйшла на аднайменным сінгле 17 верасня 1962 года. Песня асабліва праславілася дзякуючы кавер-версіі, якая выйшла на дэбютным альбоме гурта «The Beatles».

Песня Паводле Рычы Антэрбергера, музычнага аглядальніка сайта Allmusic,

Версія Александэра была выпушчана на аднайменным сінгле ў 1962 годзе, а таксама ўвайшла ў яго альбом «You Better Move On». У яго выкананні песня дасягнула 10 пазіцыі ў хіт-парадзе R&B Singles і 68-й пазіцыі ў хіт-парадзе Billboard Hot 100.

Нягледзячы на загаловак, у самім тэксце замест «go to him» прысутнічае «go with him» ().

Версія «Бітлз»

Песня вельмі падабалася Джону Ленану, таму ўвайшла ў ранні рэпертуар гурта і была адабрана для яго дэбютнага альбома. У ЗША песня была выпушчана на альбомах «Introducing… The Beatles» (10 студзеня 1964), «The Early Beatles» (22 сакавіка 1965), а таксама на міні-альбоме «Souvenir of Their Visit: The Beatles».

Гурт запісаў песню 11 лютага 1963 года за тры спробы; базавай версіяй стала трэцяя. Характэрную музычную фразу, якая ў арыгінале выконвалася на фартэпіяна, выконвае Джордж Харысан на гітары.

Антэрбергер добра ацаніў версію «The Beatles», адзначыўшы:

Музычны крытык Іэн Макдональд, аднак, меў іншае меркаванне адносна вакалу Ленана, заявіўшы, што ён гучыць як у «закаханага юнака, які ўзяўся за дарослую песню».

Гурт яшчэ двойчы запісваў гэтую песню для радыёшоў «Pop Go the Beatles» на BBC: 17 чэрвеня 1963 года (перадача выйшла ў эфір 25 чэрвеня) і 1 жніўня 1963 года (перадача выйшла ў эфір 25 жніўня).

1 лістапада 1963 песня была выпушчана ў складзе міні-альбома The Beatles (No. 1).

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара Рынга Стар — ударныя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles