«All I’ve Got to Do» () — песня гурта «The Beatles», выпушчаная на іх другім студыйным альбоме With The Beatles. Песня была напісана Джонам Ленанам, аднак прыпісана аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні.
Паводле крытыка Дэніса Олстранда, гэтая песня стала першай у гісторыі року, у якой акордавая партыя басіста з'яўляецца істотнай часткай кампазіцыі.
Асаблівасці песні Сам Ленан казаў, што пры напісанні гэтай песні ён «спрабаваў паўтарыць Смокі Робінсана»; музычны крытык Іэн Макдональд таксама адзначыў падабенства паміж гэтай песняй і «You Can Depend on Me» (гурта The Miracles, удзльнікам якога быў Робінсан) як у музычным, так і ў тэкставым плане. Музычны аглядальнік Рычы Антэрбергер адзначыў, што песня гучыць падобна да стылю Робінсана, але таксама і да стылю Артура Александэра. Біёграф «The Beatles» Боб Спіц адзначыў, што песня «цёмная і панурая», а таксама параўнаў яе з кампазіцыяй «Baby It’s You» гурта The Shirelles (кавер-версію якой «The Beatles» запісалі для свайго першага альбома) і з раннімі запісамі гурта The Drifters.
Дадзеная песня з'яўляецца адной з трох, напісаных Ленанам адмыслова для гэтага альбома (поруч з «It Won’t Be Long» і «Not a Second Time»). Хутчэй за ўсё, песня была напісана ў разліку на амерыканскую аўдыторыю: на карысць гэтага меркавання гаворыць наяўнасць у тэксце слоў «Усё, што мне трэба зрабіць, — гэта пазваніць табе», тады як для брытанскай моладзі пачатку сама ідэя пазваніць дзяўчыне па тэлефоне была немагчымай (гэта пацвярджае і сам Ленан у адным з інтэрв'ю, прысвечаным песні «No Reply»: «Я не званіў дзяўчыне ні разу ў жыцці. Бо тэлефоны не былі часткай жыцця брытанскіх непаўналетніх»).
Запіс песні Гурт запісаў песню 11 верасня 1963 года (у тую ж сесію запісваліся таксама песні «I Wanna Be Your Man», «Little Child», «Not a Second Time» і «Don’t Bother Me»). Было зроблена 14 спроб (але толькі 6 з іх былі ўдалымі), пасля чаго была запісана яшчэ адна версія, якую спачатку планавалі выкарыстаць для дадатковай зводкі. У выніку гэтая 15-я спроба і стала базавай. Песня была канчаткова змікшыравана 30 верасня (мона-версія) і 29 кастрычніка (стэрэа-версія).
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя
Выпуск песні У Вялікабрытаніі «All I’ve Got to Do» была выпушчана на альбоме With The Beatles, які ўключаў у сябе і кавер-версію песні «You’ve Really Got a Hold on Me», што выконвалася гуртом The Miracles і ўяўляла сабой найбольш відавочную сувязь паміж гэтым альбомам і музыкай Робінсана.
У ЗША песня была апублікавана на альбоме Meet the Beatles! 20 студзеня 1964 года.
Лёс песні Песня ніколі не выконвалася ўжывую, верагодна праз павольны тэмп і доўгія паўзы, пасля якіх удзельнікі гурта не змаглі б уступіць сінхронна з-за крыку паклоннікаў, які заўсёды суправаджаў іх жывыя выступы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles