Аляксандр Іванавіч Багель (нар. , в. Новая Мыш, Баранавіцкі раён) — беларускі аграрнік і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1958 года ў вёсцы Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў старшым інжынерам цэха механізацыі, старшым інжынерам калгаса імя Дзяржынскага Бабруйскага раёна; намеснікам дырэктара па кормапрадукцыі саўгаса «Шыннік» ВА «Бабруйскшына»; дырэктарам РДУСП «Шыннік» Кіраўскага раёна; выконваючым абавязкі першага намесніка старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Кіраўскага райвыканкама; старшынёй Глускага райвыканкама; старшынёй СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага. Дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага».
Дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га, 28-га і 29-га скліканняў, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Дэлегат IV, V, VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага раёнаў). Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Старшыня Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, член Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Беларусі, Магілёўскага аблвыканкама, Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, Кіраўскага райвыканкама. Мае Падзяку старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Прысвоены званні «Чалавек года Кіраўшчыны», «Чалавек года Магілёўшчыны».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Аляксандра Багеля на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 5-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 4-га склікання