«Devil in His Heart» () — песня, напісаная амерыканскім аўтарам Рычардам Дрэпкінам (Richard Drapkin). Песня вядомая дзякуючы кавер-версіі, выкананай гуртом «The Beatles» і апублікаванай на іх другім студыйным альбоме.
Версія «The Beatles»
Гурт «The Beatles» запісаў кавер-версію гэтай песні пад назвай «Devil in Her Heart» () для свайго другога альбома With The Beatles; асноўную вакальную партыю выконваў Джордж Харысан. Арыгінальны тэкст песні быў нязначна перароблены пад выканаўцу мужчынскага полу.
Запіс адбыўся 18 ліпеня 1963 года. На працягу той жа сесіі гурт запісаў таксама песні «You Really Got a Hold on Me», «Money (That’s What I Want)» і «Till There Was You». Агулам былі запісаны тры поўныя дублі і тры дублі з дабавачнымі партыямі.
У запісе ўдзельнічалі: Джордж Харысан — двойчы запісаны і зведзены вакал, сола-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, падгалоскі Джон Ленан — рытм-гітара, падгалоскі Рынга Стар — ударныя
Песня стала самай малавядомай кампазіцыяй, калі-небудзь перапетай «The Beatles». Пазней яна была ўключана таксама ў амерыканскі альбом гурта The Beatles' Second Album, які выйшаў у красавіку 1964 года.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Песня ў выкананні The Beatles (відэа)
Катэгорыя:Песні The Beatles