Брацеева () — раён у Паўднёвай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы і адпаведная яму аднайменная муніцыпальная акруга. Размешчаны на паўднёвым усходзе горада, на правым беразе Масквы-ракі. Насельніцтва
Тэрыторыя і межы Раён размешчаны на поўдні Масквы, у складзе Паўднёвай адміністрацыйнай акругі.
Мяжа раёна Брацеева праходзіць па восі рэчышча ракі Гарадні, далей па ўсходніх межах Барысаўскай сажалкі і ўладання № 29 па вуліцы Барысаўскія Сажалкі, восі рэчышча ракі Масквы, па гарадской мяжы Масквы (вонкавай мяжы паласы адводу Маскоўскай кальцавой аўтамабільнай дарогі, уключаючы ўсе дарозга паўночнага захаду па восі праезду на Брацееўскі мост да ракі Гарадні).
Раён мяжуе на поўначы з раёнам Мар’іна (цераз Маскву-раку), на ўсходзе — з раёнам Капотня таксама цераз Маскву-раку, на поўдні — з Развілкаўскім сельскім паселішчам Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці, на захадзе — з раёнам Маскварэчча-Сабурава, на паўднёвым захадзе — з раёнамі Зяблікава і Арэхава-Барысава Паўднёвае, а таксама з раёнам Арэхава-Барысава Паўночнае ў адзіным пункце.
Катэгорыя:Раёны Масквы