Нікала Луі дэ Лакайль (; — ) — абат, французскі астраном.
Член Парыжскай акадэміі навук (1741), замежны ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1755), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1760).
Біяграфія Нарадзіўся 15 сакавіка 1713 года ў Румін’і (Францыя). Вывучаў рыторыку і філасофію ў Калеж-дэ-Ліз’е ў Парыжы, затым тэалогію ў Наварскім калежы. Атрымаў сан абата. Астраномію вывучыў самастойна. Любоў да дакладных навук дапамагла прыняць яму рашэнне пра пераезд у Парыж, дзе знаёмства з Касіні дапамагло яму ў 1736 годзе атрымаць месца пры Парыжскай абсерваторыі.
У 1739 годзе Лакайль займаўся разам з Цэзарам Франсуа Касіні паверкай вялікага французскага градуснага вымярэння ад Парыжа да Перпіньяна і быў прызначаны прафесарам матэматыкі ў калежы Мазарыні. Тут, для сваіх слухачоў, ён падрыхтаваў цудоўныя падручнікі па матэматыцы, механіцы і астраноміі, якія вытрымалі шмат выданняў.
У 1741 годзе Лакайль быў абраны членам Французскай Акадэміі навук. 1750—1754 гадах Лакайль правёў у паўднёвым паўшар’і, на мысе Добрай Надзеі і на астравах Іль-дэ-Бурбон (Рэюньён) і Іль-дэ-Франс (Маўрыкій), вызначыў паралакс Месяца (па адпаведных назіраннях у Берліне).
Астранамічныя каталогі і сузор’і Вызначыў каардынаты прыкладна 9800 зорак паўднёвага паўшар’я, апрацаваў назіранні і вылічыў каардынаты 1942 зорак, якія ўключыў у папярэдні каталог. Поўны варыянт каталога Coelum Australe Stelliferum быў апублікаваны пасмяротна ў 1763 годзе.
Апроч зорак, Лакайль назіраў таксама туманнасці. Ён апісаў 42 такіх аб’екта, уключыўшы іх у каталог, апублікаваны Французскай акадэміяй навук у 1755 годзе. Каталог уключаў тры тыпы аб’ектаў: туманнасці без зорак, скопішчы зорак з туманнасцямі і зоркі, якія суправаджаюцца туманнасцю. Да аб’ектаў першага класа Лакайль аднёс у тым ліку некалькі шаравых скопішчаў, адкрытых скопішчаў і адну галактыку. Да ліку аб’ектаў трэцяга класа былі аднесены зорка Эта Кіля і Туманнасць Лагуна.
Лакайль завяршыў падзел паўднёвага неба на сузор’і, пачаты галандскімі мараплаўцамі каля 1600; вылучыў 14 новых сузор’яў і даў ім назвы. Лакайль адрозніваўся бескарыслівасцю і бесстароннасцю: ён выкарыстоўваў для новых сузор’яў назвы астранамічных і іншых навуковых прыладаў. Быў ініцыятарам падзелу сузор’я Карабель Арго на тры асобныя сузор’і.
Катэгорыя:Астраномы Францыі