Мікалай Кузьміч Лешчанка (, в. Маканавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — , Мінск) — беларускі службовец, архівіст.

Біяграфія Нарадзіўся 27 верасня 1923 года ў вёсцы Маканавічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

У 1939 годзе скончыў Хойніцкую сярэднюю школу, потым — Нова-Беліцкія педагагічныя курсы, пасля чаго ў 1940–1941 гадах працаваў дырэктарам вясковай сямігодкі.

11 ліпеня 1941 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у бітве пад Масквой. У лютым 1942 года быў цяжка паранены і доўгі час знаходзіўся ў шпіталі ў Новасібірску. Пасля выздараўлення ў 1944 годзе прызначаны сакратаром Петрыкаўскага райкама ЛКСМБ.

У 1946–1948 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б. Пасля яе заканчэння працаваў на партыйных і адміністрацыйных пасадах. У 1966 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага.

У 1972 годзе прызначаны дырэктарам ЦДГА БССР, дзе працаваў да 1978 года. Пад яго кіраўніцтвам была ўзмоцнена арганізацыйная праца па захаванасці дакументаў, наладжана іх выкарыстанне, падрыхтаваны даведнік па фондах архіва (1974) і шэраг зборнікаў дакументаў.

Памёр у Мінску.

Узнагароды Быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі «За адвагу», «За Перамогу над Германіяй».

Крыніцы

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны