Жорж Жан Раймон Пампіду (, ) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр (1962—1968) і прэзідэнт (1969—1974) Пятай рэспублікі, лідар правых (галістаў). Яго прэм’ерства і прэзідэнцтва адзначылася эканамічным уздымам і тэхнічнай мадэрнізацыяй Францыі, а таксама далейшым развіццём еўрапейскіх структур. Літаратуразнаўца, выкладчык славеснасці і знаток мастацтва, Пампіду быў заснавальнікам парыжскага музея сучаснага мастацтва — Цэнтра Пампіду, а таксама складальнікам анталогіі французскай паэзіі.

Біяграфія Скончыў Вышэйшую нармальную школу і Свабодную школу палітычных навук у Парыжы. Выкладаў у ліцэях Марселя і Парыжа. У Другую сусветную вайну да капітуляцыі (1940) Францыі лейтэнант французскай арміі. У 1944 годзе саветнік па пытаннях інфармацыі і асветы ў часовым урадзе Шарля дэ Голя. У 1946—54 гадах 0 член Дзяржаўнага савета, адначасова (1946—49) намеснік генеральнага камісара па турызме. З 1954 года супрацоўнік банка Ротшыльдаў, з 1956 года — яго генеральны дырэктар, адначасова на кіруючых пасадах у іншых фінансавых і прамысловых аб’яднаннях. З 1958 года начальнік канцылярыі прэм’ер-міністра Францыі дэ Голя. Выбраны членам Канстытуцыйнага савета Францыі (распрацаваў канстытуцыю і эканамічную праграму аднаўлення 5-й рэспублікі). У 1962—68 гадах прэм’ер-міністр Францыі. Удзельнічаў у ажыццяўленні Эвіянскага пагаднення 1962 аб статусе Алжыра. У 1969—74 гадах — прэзідэнт Францыі. Некалькі разоў наведваў СССР, у тым ліку Беларусь (11—12.1.1973 у Заслаўі Мінскай вобласці вёў перагаворы з Л.​І.​Брэжневым). Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1969)