Лізавета Сяргееўна Пракопчык () — беларуская грамадская і палітычная дзеячка. З 2025 года віцэ-спікер Каардынацыйнай рады. Лідар фракцыі «Моладзевы наступ», актывістка студэнцкага руху.

Біяграфія Нарадзілася ў Магілёве, але праз год бацькі перавезлі сям’ю ў Пружаны. Жыла там да 17 гадоў, пасля чаго ў 2016 годзе паступіла на факультэт нямецкай мовы ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і пераехала жыць у сталіцу. У 2020 годзе была выключаная з вучобы за ўдзел у пратэстным руху.

12 лістапада 2020 года, падчас прыходу сілавікоў на яе афіцыную кватэру, з’ехала з краіны праз Расію ва Украіну. Ва Украіне працавала ў бары «Карма». У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі 24 лютага 2022 года з’ехала з Украіны ў Польшчу.

У 2025 годзе працавала даследчыцай і праектнай менеджаркай у даследчым інстытуце «Палітычная сфера». Летам гэтага года на фоне прафесійнага выпальвання і высокай нагрузкі перанесла . Праходзіла курс лячэння з дапамогай псіхатэрапіі і медыкаментаў.

У красавіку 2026 года публічна агучыла інфармацыю пра сваю цяжкую фінансавую сітуацыю і наяўнасць запазычанасці ў памеры каля 12 тысяч долараў. Паводле слоў Пракопчык, каля паловы гэтай сумы складаюць нявыплачаныя ёй грошы за працу ад дзвюх няўрадавых арганізацый, астатняя частка доўгу ўтварылася падчас перапынку ў працы праз стан здароўя і праз удзел у валанцёрскіх ініцыятывах.

Грамадская і палітычная дзейнасць У 2017 годзе паудзельнічала ў пратэстах «недармаедаў», з-за чаго была затрымана на 13 сутак арышту. Пасля вызвалення пазнаёмілася з Яўгенам Міхасюком і далучылася да Задзіночання беларускіх студэнтаў. У 2019 годзе падала ананімную скаргу на Аляксандра Лукашэнку. У 2020 годзе, на фоне каранавіруса, удзельнічала ў акцыі з раздачай медыцынскіх масак «Ха-ха, я тут памру».

21 мая 2025 года была абраная другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. За яе кандыдатуру прагаласаў 41 дэлегат (усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 47 з 79 чальцоў).

Погляды Прытрымліваецца лібертарыянскіх і анарха-капіталістычных поглядаў. Прыхільніца свабоднага рынку.

Крыніцы

Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Наступ