Нясвіжская друкарня — друкарня ў Нясвіжы, якая дзейнічала ў 1750—1790-х гадах.
Заснаваная Радзівіламі, у 1751 годзе яна была падаравана мясцоваму калегіуму езуітаў.
У друкарні працаваў гравёр Г. Ляйбовіч. За час існавання было надрукавана каля 70 выданняў — белетрыстычных, рэлігійных, палемічных і вучэбных твораў, а таксама панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах.
Сярод найбольш вядомых выданняў — «Пра жыццё і справы Аляксандра Вялікага» Курцыя Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф. Нана (1781), «Артыкулы вайсковыя» (1754), а таксама альбом медзярытаў «Выявы роду князёў Радзівілаў» (1758), які ўключаў 165 гравюр на медзі.
Крыніцы
Літаратура
Мальдзіс А. І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974. Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984. С. 170—175. Сапега Т. Гісторыя друкарскай дзейнасці Радзівілаў у Нясвіжы // Беларускі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа» — 10 год разам. Мн.
Спасылкі
Катэгорыя:Друкарні Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Гісторыя Нясвіжа Катэгорыя:1750-я ў Беларусі