Станіслаў Эдуардавіч Чавус (нар. , Мінск) — беларускі мастацтвазнавец, музеязнавец. Магістр культуралогіі (2013).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. У 2011 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, кафедру гісторыі Беларусі і музеязнаўства; у 2013 годзе — магістратуру, у 2017 годзе — аспірантуру па спецыяльнасці «Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў».
Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь; на 2019 год — старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва.
Навуковыя інтарэсы Даследуе паліхромную скульптуру, беларускі гістарычны партрэт канца XVI — пачатку XIX стагоддзяў, традыцыйную музычна-інструментальную культуру і інш..
Крыніцы
Катэгорыя:мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:музеязнаўцы Беларусі