Пілпул (іўр. פלפול) — гэта метад вывучэння Талмуда шляхам грунтоўнага тэкставага аналізу, які спрабуе альбо растлумачыць канцэптуальныя адрозненні паміж рознымі галахічнымі пастановамі, альбо ўзгодніць любыя відавочныя супярэчнасці, якія ўзнікаюць у выніку адметных прачытанняў розных тэкстаў. Слова «пілпул» увайшло ў англійскую мову як размоўнае слова, якое выкарыстоўваецца некаторымі для абазначэння радыкальнай спрэчкі або казуістычнага разбору.

Вузкае вызначэнне У вузейшым сэнсе, пілпул адносіцца да метаду узгаднення розных тэкстаў аб тлумачэння фундаментальных адрозненняў у падыходах паміж рознымі раннімі аўтарытэтамі, які стаў папулярным у канцы XV і пачатку XVI стагоддзяў: яго заснавальнікамі звычайна лічацца люблінскія рабіны Якаб Полак і Шалом Шахна.

Многія вядучыя рабінскія аўтарытэты (у тым ліку, Саламон Лурыя) рэзка крытыкавалі гэты метад як ненадзейны і марнаванне часу, і некаторыя лічаць яго дыскрэдытаваным да часоў Віленскага гаона. Распаўсюджанай крытыкай з'яўляецца тое, што тыя, хто выкарыстоўваў гэты метад, часта былі матываваныя перспектывай уразіць іншых складанасцю свайго аналізу, а не бескарыслівым пошукам ісціны; такія вучні, як лічылася, не прымянялі адпаведных стандартаў доказу пры атрыманні сваіх высноў (калі такія былі), і часта рабілі высновы, якія патрабавалі малаверагодных інтэрпрэтацый. Такім чынам, пілпул зневажальна называлі більбул, што на іўрыце азначае «блытаніна».

У канцы XVIII і XIX стагоддзях пілпул у гэтым вузкім сэнсе быў у значнай ступені выцеснены аналітычнымі метадамі, упершыню распрацаванымі літоўскай школай, у прыватнасці, Brisker derech (метад брэсцкага рабіна Хаіма Салавейчыка). Аднак многія людзі таксама лічаць гэтыя метады формай пілпула, хоць тыя, хто прытрымліваецца аналітычнага метаду, звычайна адкідаюць гэты тэрмін. Да Другой сусветнай вайны як стары, так і новы віды пілпула былі папулярныя сярод літоўскіх і польскіх яўрэяў. З таго часу яны сталі распаўсюджанымі ў большасці ашкеназійскіх і многіх хасідскіх ешывах .

Катэгорыя:Талмуд Катэгорыя:Яўрэйскія законы і звычаі