Печанеж — былая вёска ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна.

Геаграфія За 14 км на паўднёвы захад ад Касцюковіч, за 178 км ад Магілёва. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Транспартная сувязь па прасёлачнай дарозе і далей па аўтадарозе Саматэвічы—Касцюковічы. На поўначы вёскі знаходзілася штучная сажалка.

Гісторыя Вёска заснавана ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак. З 3 сакавіка 1924 года вёска ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года вёска ў Касцюковіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну 29 верасня 1943 года вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1986 годзе вёска была цэнтрам саўгаса «Печанеж». У сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі жыхары вёскі былі адселены.

Насельніцтва 1959 год — 405 жыхароў 1970 год — 364 жыхары 1986 год — 66 гаспадарак, 162 жыхары

Інфраструктура У 1986 годзе ў вёсцы працавалі машынны двор, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, клуб, бібліятэка, сталовая, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт, пачатковая школа, аддзел сувязі.

Планіроўка Генеральны план забудовы вёскі быў распрацаваны ў 1968 годзе Магілёўскімі абласнымі праектнымі майстэрнямі Белдзяржпраекта. Вёска складалася з трох кароткіх, прамалінейных шыротных вуліц, забудаваных двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўночным захадзе знаходзіўся адасоблены ўчастак забудовы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі