Францішак Вацлаў Бальцэвіч — віленскі гравёр сярэдзіны XVIII стагоддзя. Працаваў у тэхніцы гравюры па медзі.

Творчасць Ствараў пераважна выявы святых: Пятра Скаргі (1748), каралевіча Казіміра (1749), Іосіфа Каласанці, Яна Непамука, Антонія Падуанскага, Вінцэнта Ферэрыуса; абразы Маці Божай у віленскім касцёле св. Міхала, Лукішскую, Вастрабрамскую, Эйсімонцкую.

Аўтар партрэта каралевы Марыі Юзэфы, жонкі караля Аўгуста III (1746).

Выканаў некалькі экслібрысаў для дамініканскіх і прыватных бібліятэк Г. Піскоўскага, Г. Помяна, К. Л. Плятэра, М. Г. Важынскага і інш. Стварыў уласны тып экслібрыса (з бюстамі «вучоных мужоў»), які стаў узорам для іншых мастакоў.

Творы Бальцэвіча вызначаюцца тэхнічнай дасканаласцю і прапрацоўкай дэталей.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:гравёры Беларусі Катэгорыя:Мастакі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Гравёры Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Гравёры па медзі