Вінцэнт Валейка ( — ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1883 годзе ў вёсцы Галавічполе (зараз — Шчучынскі раён). У 1903 годзе скончыў Трэцюю рэальную гімназію ў Санкт-Пецярбургу, а потым стаў студэнтам Горнага інстытута.

Удзельнік нелегальнай Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Разам з Вацлавам Іваноўскім падрыхтаваў да друку першы нумар газеты «Свабода» (1902). Быў адным з сямёх сяброў-заснавальнікаў беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца» (1906).

Пасля заканчэння інстытута выехаў з Пецярбургу і з 15 лістапада 1910 пачаў працаваць горным інжынерам Шчарбінаўскай шахты на Данбасе.

З 1921 года жыў у Дамброве Гурнічай у Польшчы, спачатку працаваў інжынерам у шахтах, а потым дырэктарам Дзяржаўнай горна-металургічнай школы імя Станіслава Сташыца.

У маі 1940 года быў арыштаваны гестапа і скіраваны ў канцлагер. Загінуў у канцлагеры Заксенхаўзен (па іншых сведчаннях — у лагеры Дахау).

Літаратура Лаўрэш Л. Паўстанцы і маёнткі // Маладосць. — 2020. № 9. — С. 94-100.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Галавічполі