Ліманен — 1-метыл-4-ізапрапенілцыклагексэн-1, вуглевадарод групы тэрпенаў. Два яго ізамеры адказваюць за пах цытрусавых і пах хвоі.
Крыніцы і выкарыстанне Існуе ў выглядзе двух аптычна актыўных формаў — энантыямераў і ў выглядзе рацэмічнай сумесі, якую раней лічылі адным рэчывам (дыпентэн). Змяшчаецца ў многіх эфірных алеях (у эфірных алеях цытрусавых да D-ліманена) і ў шкіпінары дыпентэну ў шкіпінары з жывіцы хвоі звычайнай Pinus sylvestris). Таксама змяшчаецца ў лупіне апельсінаў і лімонаў, напрыклад, эфірны алей лупіны лімонаў змяшчае каля (R)-(+)-ліманенаEintrag zu Zitronenöl. In: Römpp Online. Georg Thieme Verlag, abgerufen am 15. Juni 2014, а эфірны алей лупіны апельсінаў змяшчае больш за 90 %Eintrag zu Limonen. In: Römpp Online. Georg Thieme Verlag, abgerufen am 15. Juni 2014..
-ліманен (-энантыямер) мае цытрусавы пах і выкарыстоўваецца ў парфумерыі і ў вытворчасці араматызатараў. Пах -ліманена (-энантыямер) мае ярка выражаны пах хвоі, гэты энантыямер таксама выкарыстоўваецца ў якасці араматызатара. Абмяркоўваюцца яго магчымыя антыканцэрагенныя ўласцівасці.
Хімічныя ўласцівасці Пры награванні да аптычна актыўныя формы ліманена рацэмізуюцца ў дыпентэн, пры высокіх тэмпературах (прапусканне пароў рэчывы над распаленай металічнай паверхняй) раскладаецца з вытварэннем ізапрэну.
Ліманен акісляецца па алільнаму становішчу цыклагексенавага ядра да карвона, аднак у прамысловасці карвон сінтэзуюць з ліманена нітразіраваннем нітразілхдарыдам з наступным гідролізам створанага оксіма карвона. Дэгідрыраванне ліманена ў прысутнасці серы вядзе да ўтварэння цымолу.
Біясінтэз Ліманен утворваецца з геранілфасфату праз цыклізацыю карбакатыёну, які ўтвараецца прамежкава.
Літаратура
Лимонен // Химическая энциклопедия : в 5 т. / [под ред. И. Л. Кнунянца]. — Москва : Советская энциклопедия, 1990. — Т. 2. — С. 1180.
Зноскі
Катэгорыя:Духмяныя рэчывы Катэгорыя:Тэрпены і тэрпеноіды Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі Катэгорыя:Цытрусавыя