Ёйна Розенфельд (יונה ראָזענפֿעלד) ()— пісьменнік і драматург родам з Украіны, пісаў на ідышы.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Рапалаўцы каля мястэчка Чартарыйска (сёння Стара Рафаліўка). Да 12 гадоў вучыўся ў хедары. Непрацяглы час вучыўся ў ешыбоце ў Пагосце Загародскім на Беларусі. Потым яго аддалі вучыцца такарнай справе да майстра на 5 гадоў. Вучнёўскія гады былі незвычайна цяжкімі, і Розенфелд уцёк ад майстра, але працягваў сам займацца рамяством. У 20 гадоў пазнаёміўся з рускім пісьмом. Захоплены стыхійнай цягай, Розенфельд без усякай падрыхтоўкі, і зусім незнаёмы з мастацкай літаратурай, стаў пісаць нарысы і апавяданні. Пад уплывам выпадковай сустрэчы з Перацам, які ўважліва паставіўся да літаратурных спроб Розенфельда, ён рашыў кінуць рамяство і прысвяціць сябе літаратуры. Яго апавяданні ўпершыню надрукаваныя ў 1904 г. у газеце «Фрайнд», затым ён друкаваў свае творы ў шмат якіх іншых выданнях. Асобна выйшла кніга апавяданняў у выдавецтве Прагрэс (1909). З 1921 года жыў у ЗША.
Сяргей Цынберг пісаў, што ўвагу Розенфельда прыцягвае пераважна агіднае і хваравітае, але ў гэтай абмежаванай сферы ён паказвае вялікую выяўленчую сілу.
Высока ацанілі яго творы З. Рэйзен, Ш. Нігер.
Літаратура Розенфельд, Иона // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 13
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці