Паўднёвы Ёркшыр (, ) — цырыманіяльнае графства ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер Англіі. Мяжуе з Паўночным Ёркшырам і Заходнім Ёркшырам на поўначы, з Усходнім райдынгам Ёркшыра на паўночным усходзе, з Лінкальншырам на ўсходзе, з Нотынгемшырам на паўднёвым усходзе і з Дэрбішырам на поўдні і захадзе. Найбуйнейшае паселішча — горад Шэфілд.
Графства ў значнай ступені ўрбанізаванае, яго плошча складае 1552 км², а насельніцтва — 1 402 918 жыхароў. Найбуйнейшыя гарады пасля Шэфілда (556 500) — Данкастэр (113 566), Ротэрэм (109 697) і Барнслі (96 888). Усходняя і заходняя часткі графства больш сельскія. Графства кіруецца чатырма метрапольнымі раёнамі: Барнслі, Сіці-оф-Данкастэр, Ротэрэм і Сіці-оф-Шэфілд, якія супрацоўнічаюць праз .
Паўднёвы Ёркшыр знаходзіцца на ўскрайку Пенінаў, а захад графства ўключае частку нацыянальнага парку Пік-Дыстрыкт. Рака Дон бярэ пачатак у гэтых узгорках і працякае праз Шэфілд, Ротэрэм і Данкастэр, перш чым дасягнуць плоскіх Хамберхедскіх раўнін на ўсходзе графства.
Гісторыя
Хоць графства Паўднёвы Ёркшыр было створана толькі ў 1974 годзе, гісторыя ягоных населеных пунктаў і тэрыторый налічвае стагоддзі. Да дагістарычнага перыяду адносяцца знаходкі, у тым ліку мезалітычнае жытло, выяўленае ў Дыпкары на поўначы Шэфілда і датаванае каля 8000 да н. э.
Сведчанні яшчэ больш ранняга засялення рэгіёна знойдзены прыкладна за 5 км ад мяжы графства ў Крэсвел Крэгс у Дэрбішыры, дзе археолагі выявілі артэфакты і наскальнае мастацтва часоў позняга верхняга палеаліту (не менш як 12 800 гадоў таму).
Падчас рымскага перыяду тэрыторыя была памежнай зонай Рымскай імперыі.
Развіццё асноўных гарадоў Паўднёвага Ёркшыра было звязана з вугальнай здабычай і сталеліцейнай прамысловасцю. Вугальныя шахты канцэнтраваліся на поўначы і ўсходзе графства, таксама тут здабывалі жалеза. Рэкі, што пачынаюцца ў Пенінах на захадзе графства, забяспечылі развіццё сталеліцейнай прамысловасці, якая сканцэнтравалася ў Шэфілдзе, Стоксбрыджы і Ротэрэме. Блізкасць радовішчаў жалеза і вугалю зрабіла гэты рэгіён ідэальным месцам для вытворчасці сталі.
Хоць хрысціянскі нонканфармізм не быў у Паўднёвым Ёркшыры такім уплывовым, як у тэкстыльных гарадах Заходняга Ёркшыра, у рэгіёне тым не менш шмат метадысцкіх і баптысцкіх цэркваў. Акрамя таго, у графстве адносна шмат прыхільнікаў спірытуалізму. Гэта адзінае графства, якое ўваходзіць у склад Нацыянальнага саюза спірытуалістаў як асобны рэгіён.
Даклад Рэдкліф-Мода
Крыніцы
Катэгорыя:Графствы Англіі