Альжбета Табенская (;  — ) — асветніца, мемуарыстка, удзельніца паўстання 1863 года на Беларусі.

Біяграфія Нарадзілася ў 1828 годзе ў вёсцы Рудава (зараз — Шчучынскі раён). Вучылася ў кляштары сясцёр міласэрнасці ў Шчучыне, потым — у пансіянаце для паненак шляхецкага паходжання ў Вільні.

У 1856 годзе ў роднай вёсцы адкрыла ўласны пансіянат, дзе навучала дзяўчынак з Лідскага і Слонімскага паветаў.

Падчас паўстання 1863 года падтрымлівала сувязь з паўстанцамі, вазіла ім правіянт і амуніцыю. Была арыштавана і прыгаворана да канфіскацыі маёмасці, пазбаўлення шляхецтва і высылкі ў Сібір.

Да 1876 года знаходзілася ў ссылцы ў Томскай губерніі. Некаторы час пражыла ў сям’і сястры ў Казані і пад Смаленскам. У 1885 годзе з сястрой пераехала ў Варшаву.

Аўтарка кнігі мемуараў «З долі і няволі. Успаміны выгнанкі», выдадзенай у 1897 годзе ў Кракаве.

Памерла ў 1913 годзе ў горадзе Зялёнка (Польшча).

На беларускую мову яе мемуары пераклаў Станіслаў Суднік.

Спасылкі З долі і няволі. Успаміны выгнанкі — pawet.net

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў