«Дзень савы» (у савецкім пракаце — «Сава з’яўляецца днём» італ. Il giorno della civetta) — італьянскі мастацкі фільм паводле рамана Леанарда Шашы (1961). Выпушчаны 17 лютага 1968 года. Першы фільм з трылогіі пра мафію італьянскага рэжысёра Даміяна Даміяні.

Сюжэт Капітан карабінераў Белодзі, расследуе ў невялікім сіцылійскім мястэчку забойства кіраўніка будаўнічай кампаніі і дзіўнае знікненне рабочага Нікалозі, каля дома якога і адбылося злачынства, выяўляе, што ўсе, каго ён дапытвае падчас расследаванняў, не хочуць нічога казаць. Ён прыходзіць да высновы, што за забойствам стаіць кіраўнік мясцовай мафіі, дон Марыяна Арэна. Белодзі сустракаецца з Арэнай, паміж імі адбываецца шчырая размова. Дон Марыяна пераконваецца, што перад ім цвёрды і рашучы супернік. Паміж справамі дон выкладае капітану сваю класіфікацыю людзей: ад вышэйшай катэгорыі — «чалавек», да якіх ён адносіць сябе, да найнізкай і пагарджанай — «макрыца». Белодзі амаль атрымоўваецца скончыць расследаванне, але сувязі Арэны аказваюцца мацнейшымі. Ён змушаны не толькі выпусціць з турмы дона Марыяна, але і пакінуць сваю пасаду і з’ехаць з мястэчка. Яго месца займае іншы чыноўнік, Арэне дакладваюць, што з ім напэўна не будзе праблем, не тое што з ранейшым. «Той быў чалавек, а гэты — макрыца» — з адценнем шкадавання заключае дон, зірнуўшы здалёк на новага паліцэйскага начальніка.

У ролях Франка Нера — капітан Белодзі Клаўдзія Кардынале — Роза Нікалізі. Лі Джэй Коб — дон Марыяна Арэна Серж Рэджані — інфарматар паліцыі Парынеду Нехемія Персоф — Піцука Тана Чымароза ― Дзекінета

Катэгорыя:Фільмы 1968 года