«I’m Happy Just To Dance with You» — () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам. Песня дасягнула пазіцыі #95 у хіт-парадзе «Billboard Hot 100» у 1964 годзе. Кампазіцыя і па сённяшні дзень застаецца адной з улюбёных песень радыёстанцый, якія транслююць старыя песні. Абяззбройвальна наіўнае выкананне вакалаў Харысанам як нельга лепш перадае настрой гэтай кампазіцыі. Як звычайна ў ранніх «The Beatles», слабы тэкст цалкам схаваны за камерцыйным фасадам аранжыроўкіГісторыя стварэння песень для альбома «A Hard Day’s Night» на сайце beatlesclub .

Кампазіцыя «I’m Happy Just To Dance With You» выконвае Джордж Харысан, хаця гэта таксама песня Ленана. Вакал Харысана банальны, крыху наіўныРэцэнзія Дзмітрыя Скірука на альбом «A Hard Day’s Night» на сайце recensent.ru , выяўляе голас сарамлівага падлетка, які проста хоча сказаць дзяўчыне, што шчаслівы танчыць з ёй. Ленан зрабіў геніяльны ход, калі даверыў гэтую песню Джорджу, ператварыўшы яе недахопы ў вартасці. Песня была напісана адмыслова для Джорджа Харысана: на той момант у Джорджа не было ўласнага матэрыялу. Праз шмат гадоў Пол Мак-Картні назваў песню «шаблоннай», а Ленан прызнаўся, што «ніколі б не заспяваў яе сам»Факты пра песню «I’m Happy Just to Dance With You» на сайце music-facts.ru .

Запіс «The Beatles» запісалі песню ў нядзелю. Упершыню бітлы працавалі на студыі Эбі-Роўд выхадным днём. Таго ж дня гурт запісаў яшчэ дзве песні — Long Tall Sally і I Call Your Name. Праца над запісам усіх трох кампазіцый заняла тры гадзіны. «I’m Happy Just To Dance With You» записалі першай. Усяго былі зроблены чатыры дублі гэтай песні.

Гурт таксама запісаў іншую версію песні для радыёшоў BBC — From Us To You. Сесія гуказапісу пачалася 17 ліпеня 1964 года ў парыжскай студыі BBC у Лондане і была спачатку перададзена па радыё 3 жніўня ў тым жа годзе.

Склад

Джордж Харысан — вядучы вакал Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Рынга Стар — барабаны

Крыніцы

Спасылкі The Beatles — I’m Happy Just To Dance with You на сайце YouTube Акорды песні «I’m Happy Just To Dance with You»

Катэгорыя:The Beatles