Канстанці́н Рыго́равіч Карпе́кін (нар. , в. Якубаўшчына, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2013).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Якубаўшчына Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 2007 годзе скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, у 2012 годзе — аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 2007 года працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, з 2010 года — галоўны захавальнік фондаў гэтай установы.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 60 навуковых і 90 навукова-папулярных публікацый.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў — гісторыя іўдзейскіх абшчын Беларусі ХІХ—ХХ стагоддзяў, крыніцы па рэлігійнай гісторыі яўрэяў Беларусі, гісторыя яўрэйскіх мястэчак у 1920—1930-я гады.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:Іўдаісты Беларусі