Казімір Пётр Геранім Стадніцкі (пол. Kazimierz Piotr Hieronim Stadnicki, 29 чэрвеня 1808, Жмігруд — 9 красавіка 1886, Львоў) — польскі гісторык, навуковыя інтарэсы якога ахоплівалі пытанні сярэдневечнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, член Акадэміі мастацтваў і навук у Кракаве, генеалог.
Быў сынам графа Антонія, уладальніка Жмігруда, і Юзэфы з Ябланоўскіх, і братам Аляксандра Стадніцкага (юрыста і аўтара гістарычных і юрыдычных прац). Пачатковую адукацыю атрымаў дома, дзе, пад уплывам бацькі, развіў цікавасць да гісторыі. З 1826 па 1830 год вывучаў права ў Венскім універсітэце, які скончыў без атрымання ступені, але пазней атрымаў званне доктара юрыдычных навук. З 1843 па 1845 год ён займаў пасаду другога дырэктара Галіцкага зямельнага крэдытнага таварыства. Ад імя сейма займаўся пытаннямі пенсій для акцёраў і іншых супрацоўнікаў Львоўскага тэатра. З 1842 па 1850 год быў членам Пастаяннага аддзела Галіцкіх маёнткаў, а з 13 красавіка 1855 года — райца намесніцтва ў Львове. Насіў тытул імператарска-каралеўскага камергера. У 1873 годзе быў прызначаны дзейным членам Акадэміі мастацтваў і навук у Кракаве, але не быў звязаны ні з адным універсітэтам. У 1854 годзе быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Ордэна Жалезнай Кароны. З 1859 года быў членам Галіцкай ашчаднай камісіі ў Львове. Не стварыў сям'і і ён быў пахаваны на Лычакоўскіх могілках побач з братам Аляксандрам у сямейнай магіле.
Яго навуковыя інтарэсы ўключалі сярэднявечную гісторыю Літвы і Русі, геральдыку і генеалогію. У сваёй працы «Пясты» (1842) ён абмеркаваў працэс арганізацыі Каталіцкай Царквы на польскіх землях і яе значэнне ў навяртанні славянскіх плямёнаў у Памераніі. Выкарыстоўваючы раней невядомыя або малавядомыя русінскія і літоўскія хронікі, ён прадставіў палітычную гісторыю Літвы XIV стагоддзя ( «Сыны Гедзіміна», два тамы, 1849-1853). Склаў гістарычныя каментарыі да твораў Шэкспіра. Быў вядомы сваёй вострай публічнай палемікай.
Яго хваліў Іаахім Лялевель за «Сыноў Гедзіміна» («адзін з найпрыгажэйшых твораў нашага пяра»), а таксама яго творамі захапляўся Адам Міцкевіч.
Працы
Piasty. Paryż, 1842. O pierwszych zaborach Waregów na ziemi Lachów i o grodach Czerwieńskich // Bibl. Ossol. 1843. T. 5. Synowie Gedymina // Bibl. Ossol. 1847. T. 1—2. Synowie Gedymina. Lwów, 1849—1853.I—II (wyd. 2, osobne, przerobione i poprawione) (рэц.: Österreichische Blätter für Literatur und Kunst. 1854; перадрук часткі: Dzień. Liter. 1854 nr 1). Synowie Gedymina // Rozpr. AU Wydz. Hist.-Filoz. T. 3: 1875 (wyd. skrócone). Synowie Gedymina. Kr. 1875 (odb.). Stadnicki Kazimierz. Synowie Gedymina wielko-władcy Litwy. Monwid—Narymunt—Jewnuta—Koriat. Wydanie nowe przerobiene i powiększone. We Lwowie, 1881. 272 s. Olgierdowicze // Bibl. Ossol. 1864—6 t. 5—9. Stadnicki Kazimierz. Bracia Władysława-Jagiełły Olgierdowicza króla Polski, wielkiego xięcia Litwy. Jako dalszy ciąg «Synów Giedymina». We Lwowie, 1867. VIII, 416 s. Stadnicki Kazimierz. Olgierd i Kiejstut synowie Gedymina w. xięcia Litwy. We Lwowie, 1870. 213, ХХІІ s. Dodatki i poprawki do dzieł Bracia Władysława Jagiełło i Olgierd i Kiejstut. Lwów, 1873. 38 s. Koriat Gedyminowicz i Koriatowicze // Rozpr. AU Wydz. Hist.-Filoz. T. 7: 1877. Koriat Gedyminowicz i Koriatowicze. Kr. 1877 (адбітак) O tronie elekcyjnym Jagiellonów w Polsce. Lw. 1880. О początkach arcybiskupstwa i biskupstw katolickich łac. obrz. na Rusi halickiej i Wołyniu. Lw. 1882. Rodowody domu Stadnickich herbu Szreniawa od 1386 do 1861. Lw., 1857—1861. Linia Stadnickich, która zachowała pierwotny przydomek rodu ze Stadnik, czyli de Stadniki. Lw., 1858. Cz. 1—2. Komentarz do ustępu o rodzie Stadnickich w herbarzu Niesieckiego. Lw., 1861. Drzewo rodowe potomstwa Stanisława Jabłonowskiego // Złota księga szlachty polskiej. T. 3. Kilka przyczynków do monografii Stadnickich… // Złota księga szlachty polskiej. T. 3. (o Stanisławie «Diable» Stadnickim) // Złota księga szlachty polskiej. T. 6. Wspomnienie o Abdankach-Konopkach Buczackich i Jazlowieckich // Przewodnik Naukowy i Literacki. 1873 T. 1. Z. 3. O Herburtach w XIII i XIV wieku // Przewodnik Naukowy i Literacki.1874. T. 2.Z. 7. Zapiski genealogiczne // Przewodnik Naukowy i Literacki. 1875. T. 2. Z. 8. Przyczynek do heraldyki polskiej w średnich wiekach. Lw., 1879.
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1886 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1808 годзе Катэгорыя:Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы