Вялікая Мікіцкая вуліца (; у 1920—1993 гадах — вуліца Герцэна) — вуліца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы. Праходзіць ад Манежнай плошчы да Кудрынскай плошчы, ляжыць паміж Цвярской вуліцай і Ваздзвіжанкай паралельна ім. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Манежнай плошчы.

Паходжанне назвы Назва паходзіць ад Мікіцкага жаночага манастыра, які размяшчаўся на месцы цяперашняга сквера перад падстанцыяй метрапалітэна (дом 7/10, вугал Вялікага Кіслоўскага завулка). Манастыр, у сваю чаргу, названы ў гонар Мікіты Гоцкага (памёр у 372 годзе).

З канца XVI ст. вуліца паступова пачынае забудоўвацца дварамі шляхты. У 1582 годзе дзед цара Міхаіла Фёдаравіча баярын Мікіта Раманавіч Захараў-Юр’еў заснаваў пры царкве велікамучаніка Мікіты Мікіцкі жаночы манастыр.

У 1920 годзе ў гонар 50-годдзя з дня смерці пісьменніка, рэвалюцыйнага дэмакрата, журналіста і галоўнага рэдактара часопіса «Колокол» А. І. Герцэна (1812—1870), была перайменавана ў вуліцу Герцэна. У 1994 годзе вуліцы вернута гістарычная назва. У 1997 годзе асноўная частка будынкаў вуліцы ад плошчы Мікіцкіх варот да Садовага кальца была ўключана ў склад запаведнай тэрыторыі «Паварская — Вялікая Мікіцкая». Катэгорыя:Вуліцы Масквы