Ліфі (ірл. Liffey) — рака ў Ірландыі, працякае праз цэнтр Дубліна. Асноўныя прытокі — Додзер, Подл і Камак. Рака ўпадае ў Дублінскі заліў Ірландскага мора.
Геаграфія Рака Ліфі бярэ свой пачатак паміж гарамі Кіпур і Тондаф у графстве Уіклоў і цячэ прыкладна 125 кіламетраў, да свайго ўпадзення ў Ірландскае мора, праз графствы Уіклоў, Кілдэр і Дублін.
На рацэ пабудаваныя тры гідраэлектрастанцыі, а таксама некалькі прыватных гідраўстановак.
Катэгорыя:Рэкі Ірландыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян