Сэр Іэн Джэймс Рэнкін (; нар. года) — шатландскі пісьменнік, аўтар раманаў і апавяданняў пераважна дэтэктыўнага жанру. Найбольш вядомы цыкл твораў пра інспектара эдынбургскай паліцыі Джона Рэбуса (англ.: Inspector John Rebus). Частку твораў апублікаваў пад псеўданімам Джэк Харві (англ.: Jack Harvey).

Па нацыянальнасці шатландзец, пражывае ў Эдынбургу, дзе і адбываецца дзеянне большасці яго твораў. З сярэдзіны 2000-х гадоў з'яўляецца найбольш выдаваным і чытаным дэтэктыўным пісьменнікам Вялікабрытаніі. Лаўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод і прэмій, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі