Анты Сэларт () — эстонскі гісторык-медыевіст, выкладчык Тартускага ўніверсітэта. Доктар філасофіі (2002). Вывучае ў асноўным сярэднявечча ў Эстоніі.

З 19 чэрвеня 2009 года прафесар сярэднявечнай гісторыі ў Тартускім універсітэце. З 1 ліпеня 2013 года ўзначальвае Інстытут гісторыі і археалогіі Тартускага ўніверсітэта. У кастрычніку 2019 года абраны дэканам факультэта гуманітарных навук і мастацтваў Тартускага ўніверсітэта, паўнамоцтвы пачаліся з 1 студзеня 2020 года.

У 2012 годзе выйшла новая рэдакцыя другога тома выдання 1930-х гадоў «» (Гісторыя Эстоніі), складзеная і адрэдагаваная Сэлартам, яна мела жывы водгук у СМІ і сярод гісторыкаў, узнагароджана як лепшая гістарычная кніга года. Для новай рэдакцыі трэцяга тома «Гісторыі Эстоніі», апублікаванага ў 2013 годзе, Сэларт напісаў агляд перыяду маскоўскага панавання ў Эстоніі падчас Лівонскай вайны (1558—1582).

Адукацыя

2002 — доктар філасофіі (Тартускі ўніверсітэт), дысертацыя «Лівонія і Русь у XIII стагоддзі» 1997 — магістр (Тартускі ўніверсітэт), дысертацыя «Усходняя мяжа Эстоніі ў Сярэднявеччы» 1995 — бакалаўр (Тартускі ўніверсітэт) 1991 — скончыў гуманітарную сярэднюю школу Іісмяэ ў Таліне

Кірункі даследаванняў

Сярэднявечная Лівонія, асабліва ў адносінах з Руссю, Маскоўскай дзяржавай, Расіяй. Адносіны паміж каталіцкім і праваслаўным светам падчас крыжовых паходаў Час Лівонскіх войнаў у другой палове XVI ст.

Членства

Член праўлення (Эстонія) Член Балтыйскай гістарычнай камісіі (у 2005—2012 — член-карэспандэнт) Член савета кафедры гісторыі Тартускага ўніверсітэта

Прызнанне

1997 — Другая прэмія конкурсу студэнцкіх даследчых работ Эстонскай акадэміі навук 1999 — Прэмія часопіса (Тарту) 2002 — Прэмія Рэктара фон Эверса 2003 — Першая прэмія Фонда доктара Артура Пуксова 2013 —

Працы

«Dorpater Zins» und die Dorpat-Pleskauer Beziehungen im Mittelalter. In: Aus der Geschichte Alt-Livlands : Festschrift für Heinz von zur Mühlen zum 90. Geburtstag. Münster, 2004. Eesti ajaloo atlas. Koostaja koos Aivar Kriiska, Andres Tvauri, Birgit Kibali, Andres Andreseni ja Ago Pajuriga. Tallinn: Avita, 2006. Eesti esiajalugu [elektrooniline teavik]: interaktiivne õppevahend põhikoolile. Koos Aivar Kriiskaga. Tartu: Regio, 2006. Eesti idapiir keskajal. Magistritöö põhjal valminud raamat. Tartu: Tartu Ülikooli Kirjastus, 1998. Liivimaa ja Vene 13. sajandil: uurimus poliitilisest ajaloost. Doktoritöö. Juhendajad: Jüri Kivimäe ja Mati Laur. Tartu: Tartu Ülikooli Kirjastus, 2002. Livland und die Rus' im 13. Jahrhundert. Doktoritöö saksakeelne täiendatud trükk. Köln: Böhlau, 2007. Kersti Reppo ja Malle Rebane (koostajad). Saksa-eesti ajaloosõnaraamat. Toimetaja koos Tõnu-Andrus Tannbergi ja Mati Lauriga. Tallinn: Avita, 2008. Setomaa. 2, Vanem ajalugu muinasajast kuni 1920. aastani. Toimetaja koos Heiki Valgu ja Anti Lillakuga. Peatoimetaja Mare Aun. Tartu: Eesti Rahva Muuseum, 2009. Eesti ajalugu II: Eesti keskaeg. Koostaja ja toimetaja. Tartu: Tartu Ülikooli ajaloo- ja arheoloogia instituut, 2012.

Крыніцы

Спасылкі

Гісторыкам не трэба ствараць нацыянальную ідэнтычнасць (інтэрв’ю Анты Селарта з Вале-Стэн Майстэ, Sirp)

Катэгорыя:Гісторыкі Эстоніі