С. С. Ван Дайн (, сапр. Уілард Хантынгтан Райт, ; ) — амерыканскі пісьменнік і мастацкі крытык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1888 годзе ў Шарлатсвілі, штат Вірджынія. У 21 год пачаў прафесійную кар’еру як літаратурны рэдактар Los Angeles Times. Яго раннія літаратурныя творы (1910—1919) былі напісаныя ў рэчышчы натуралізму: раман The Man of Promise і некаторыя апавяданні. У 1915 годзе выдаў свае каментары да ўсіх кніг Фрыдрыха Ніцшэ пад назвай «Так сказаў Ніцшэ» (What Nietzsche Taught).
У 1923 годзе Ван Дайн спыніў кар’еру журналіста і крытыка праз хваробу, якая афіцыйна была звязаная з яго стомленасцю ад працы, а напраўду — з таемнай наркатычнай залежнасцю. Доктар прапісваў яму ляжачы рэжым больш за два гады. Расчараванне і сум прывялі пісьменніка да збору і вывучэння тысячаў кніг дэтэктыўнага і крымінальнага жанру. Вынікам гэтага даследавання стала яго ранняе эсэ па гісторыі, традыцыях і законах дэтэктыўнай літаратуры. У 1926 выйшаў яго першы дэтэктыўны раман The Benson Murder Case. Апроч яго Ван Дайн напісаў яшчэ 11 раманаў, першыя з якіх былі пра дэтэктыва-аматара, прадстаўніка найвышэйшага класу і эстэта Філа Ванса і прынеслі аўтару не толькі папулярнасць, але і багацце. Аднак цікавасць да яго пазнейшых кніг спала — густы чытацкай публікі змяніліся.
У пачатку 1930-х Ван Дайн напісаў некалькі апавяданняў для экранізацыі кінакампаніяй «Уорнэр Бразэрс», аднак у друкаваным выглядзе яны не з’яўляліся і, наколькі вядома, ніводзін з кінасцэнароў не захаваўся.
Памёр у 1939 годзе ў Нью-Ёрку.
Беларускія пераклады На сайце ПрайдзіСвет Крыніцы
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША