Роберт Зайчык (, пры нараджэнні Рувім Маркавіч Зайчык; 24 красавіка 1868, Мсціслаў Магілёўскай губерні, цяпер Беларусь — 29 студзеня 1965, Хорген, Швейцарыя) — швейцарскі гісторык літаратуры, філосаф, пісьменнік і мастацкі крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Мсціславе ў яўрэйскай купецкай сям'і.Lexikon deutsch-jüdischer Autoren, Band 18, de Gruyter, Berlin 2010, S. 445—454. Вучыўся ў гімназіі роднага горада, затым да 8 класа ў 5-й варшаўскай гімназіі. У 1887 годзе прыцягнуты да дазнання з нагоды распаўсюджвання вершаў рэвалюцыйнага зместу, па выдадзеным 30 снежня таго ж года пашпарце з'ехаў у Вену, дзе вывучаў літаратуру. У Бернскім універсітэце атрымаў доктарскую ступень у 1889 годзе і заняў пасаду прыват-дацэнта. У 1894 прафесар сучаснай літаратуры Універсітэта Неўшацеля. Атрымаў грамадзянства ў Швейцарыі ў 1899. У 1895 прафесар сучаснай, асабліва рускай і славянскай літаратур у Швейцарскай канфедэратыўнай Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху. У перыяд з 1914 па 1925 быў прафесарам Кёльнскага ўніверсітэта.

Яму належаць "Очерк по истории эмансипации евреев в Австро-Венгрии" ("Восход", 1892, 9—12, на аснове яго ж дысертацыі 1889 года) і некаторыя іншыя працы па гісторыі яўрэяў на рускай мове, некаторыя выйшлі асобнымі выданнямі на нямецкай мове.

Пляменнік – ізраільскі шахматыст Мошэ Чарняк.

Творы «Beiträge zur Geschichte der rechtlichen Stellung der Juden namentlich im Gebiet des heutigen Oesterreich-Ungarn» (1890); «Die Weltanschauung Dostojewskis und Tolstoi’s». Meuwied, 1893; «Meister der schweizen Dichtung des 19. Jahrhunderts». Frauenfeld, 1894; «Deutsche Skeptiker» (1906); «Goethes Charakter» (1898); «Französische Skeptiker» (1906); «Menschen u. Kunst der italienischen Renaissance» (1903); «Quid est veritas» (1907); «Der Mensch und sein Ziel» (1914); "Von der innern Not unseres Zeitalters.Ein Ausblick auf Fausts künftigen Weg " (1917); «Schicksal und Erlösung» (1927); «Schöpfer höchster Lebenswerte» (1945); «Der Staat und was mehr ist als er» (1946); «Bismarck und das Schicksal des deutschen Volkes.Zur Psychologie und Geschichte der deutschen Frage» (1949).

Літаратура

Людзі і мастацтва італьянскага адраджэння. Пераклад з ім. Е. Герэтфельд. Спб: Выдавецтва В. Беразоўскі, 1906.

Зноскі

Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Філосафы Швейцарыі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Швейцарыі Катэгорыя:Гісторыкі Швейцарыі Катэгорыя:Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Памерлі ў кантоне Цюрых Катэгорыя:Памерлі ў 1965 годзе Катэгорыя:Памерлі 29 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціславе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1868 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 24 красавіка