«I’ve Just Seen a Face» () — песня гурта «The Beatles», якая выйшла на альбоме Help! у 1965 годзе. У ЗША песня ўпершыню выйшла на амерыканскай версіі альбома Rubber Soul у снежні 1965 года. Песня напісана Полам Мак-Картні, аднак прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Мак-Картні і Ленану.

Песня Песня была напісана Полам Мак-Картні. Ён жа выконвае вакальную партыю. Перад тым, як песня была запісана, яна нядоўгі час называлася «Тэма цётачкі Джын» па імені малодшай сястры бацькі Пола, бо гэта была адна з яе любімых мелодый. Гэта — адна з вельмі нямногіх «гітарных» песень «The Beatles», у якой адсутнічае партыя бас-гітары.

Паводле крытыка сайта Allmusic Рычы Антэрбергера, гэтая песня «ўяўляе сабой амаль сапраўднае bluegrass-кантры, калі б не адсутнасць банджа і скрыпкі»Обзор песни , ссылка проверена 28 февраля 2010. Крытык Іэн Макдональд адзначыў, што гэтая песня «падцягнула апошнюю частку альбома Help! сваёй гарачай свежасцю».

Песня была запісана 14 чэрвеня 1965 года на студыі Abbey Road Studios; у тую ж сесію былі запісаны песні «Yesterday» і «I'm Down».

У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — вакал, акустычная гітара Джон Ленан — акустычная гітара Джордж Харысан — акустычная сола-гітара Рынга Стар — ударныя (граў з выкарыстаннем барабанных шчотак), маракас

Песня і Мак-Картні Вядома, што гэтая песня была адной з найлюбімейшых песень Мак-Картні, ва ўсякім выпадку, калі меркаваць па колькасці яе выкананняў за час яго сольнай кар'еры. Яна была адной з нямногіх песень «The Beatles», якія выконваліся ім падчас працы з гуртом Wings. Жывое выкананне гэтай песні ўвайшло ў альбомы Wings over America, Unplugged і ў DVD Live In Red Square.

Крыніцы

Спасылкі Біблія Бітлз — I’ve Just Seen a Face (спасылка праверана 28 лютага 2010) Тэкст песні (спасылка праверана 28 лютага 2010) Нататкі Алана Полака наконт песні «I’ve Just Seen a Face» (спасылка праверана 28 лютага 2010)

Катэгорыя:The Beatles