Антон Цвыд, укр. Антон Цвид (20 чэрвеня 1939, Свіцязь, Любомльскі павет, Валынскае ваяводства — 11 лістапада 2004, Брэст) — брэсцкі пісьменнік, публіцыст, рэдактар газет «Голос Берестейщини» і «Берестейський край».

Біяграфія Вучыўся ў сямігадовай школе ў Свіцязі, у сярэдняй школе ў Шацку. Скончыў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Івана Франко ў 1966 годзе. Працаваў у газетах Жытоміршчыны, настаўнікам у Крыме.

У маладосці захварэў і ў 1979 годзе паехаў лячыцца да брэсцкіх медыкаў. Рэшту жыцця пражыў у Брэсце.

Працаваў рэдактарам Брэсцкай абласной студыі Беларускага тэлебачання.

У 1990-я гады ініцыяваў з’яўленне на Брэсцкай абласной студыі БТ праграмы на ўкраінскай мове. На грамадскіх пачатках рыхтаваў выпускі ўкраінскіх газет Берасцейшчыны «Голос Берестейщини» і «Берестейський Край».

Займаўся краязнаўствам. Быў быў адным з першых, хто ўзяўся вяртаць на Берасцейшчыну памяць пра мясцовых ураджэнцаў: Афанасія Філіповіча, Тадэвуша Касцюшку, Юзафа Крашэўскага, мясцовых украінскіх пісьменнікаў Фёдара Одрача, Уладзіміра Кітаеўскага, Сцяпана Семенюка, Астапа Лапскага, Дмытра Фалькіўскага. Нарыс пра Д. Фалькіўскага змешчаны ў кнізе «Прысуд адменены» (Брэст, 1993).

Падрыхтаваў да друку анталогію ўкраінскамоўных аўтараў Берасцейшчыны «До тебе, світе» (2003).

Пахаваны на гарадскіх могілках на Плосцы. На надмагіллі выбіты фрагмент яго верша:

Я з тих країв, де Прип’ять витікає І невловимо так втікає до Дніпра. Куди втекти мені? З мойого краю?.. Я пам’ятаю води ласкаві Дністра, Але кому Полісся, я полишу - Ясні поляни, в сутінках ліси? Кому я передам діброви тишу І шум борів, і передзвін коси?..

Творчасць Літаратурай захапіўся ў школе. Лірычныя эцюды, навэлы, гумарэскі друкаваліся ва ўніверсітэцкай газеце «За радянську науку», у абласной газеце «Радянська Житомирщина», кіеўскіх выданнях «Молодь України», «Робітнича газета».

Усё жыццё пісаў вершы, нататкі, прыдумаў уласны жанр падзівінак — кароткіх водгукаў, абразкоў пра тое, што здзівіла аўтара.

Кнігі

Сторінки хвиль [Текст] : вірші, переклади / А. П. Цвид. — Брест : [б.в.], 1999. — 104 с. На вітрилах розлуки [Текст] : поезії / Антон Цвид. — Луцьк : Твердиня, 2011. — 94 с. До тебе, світе… : Українська література Берестейщини : Проза. Поезія. Публіцистика / Упорядкування, передмова, тексти біографий і редагування А. П. Цвида. — Київ : Укр. центр духов. культури, 2003. — 543 с.

Зноскі

Катэгорыя:Нарадзіліся 20 чэрвеня Катэгорыя:Памерлі 11 лістапада Катэгорыя:Постаці Брэста Катэгорыя:Украінамоўныя пісьменнікі