Магнітаразведка — раздзел геафізікі, што займаецца вымярэннем велічынь, якія характарызуюць змяненні напружанасці магнітнага поля Зямлі, выкліканыя рознымі магнітнымі ўласцівасцямі горных парод і рудаў. Метады магнітаразведкі выкарыстоўваюцца пры складанні геалагічных карт, вылучэнні буйных структурных формаў, масіваў асноўных і ультраасноўных горных парод, выяўленні тэктанічных парушэнняў, пакладаў карысных выкапняў (іх размяшчэння, памераў і глыбіні залягання).

Зноскі

Катэгорыя:Геафізіка