Мігель дэ Фуэнльяна (; ) — іспанскі кампазітар, віуэліст.
Біяграфія Быў сляпы. Служыў прыдворным музыкантам у Філіпа II, Ізабелы дэ Валуа. Віртуоз, прадстаўнік іспанскай школы віуэлістаў XVI ст. Склаў зборнік твораў «Кніга музыкі для віуэлы, названая „Арфеева ліра…“» (1554), у які ўключыў свае царкоўныя і свецкія творы, апрацоўкі рамансаў, творы народнай музыкі, пералажэнні твораў Х. Васкеса, А. Віларта і інш.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары Іспаніі