«Think for Yourself» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла на альбоме «Rubber Soul». Песня была напісана Джорджам Харысанам.

У музычным плане песня адметная дзвюма басовымі партыямі, адна з якіх запісана з прымяненнем эфекта «фуз» «Think for Yourself» — Біблія Бітлз (спасылка праверана 13 лістапада 2010). Запіс песні быў ажыццёўлены 8 лістапада 1965 года на студыі «Abbey Road». Базавы трэк (рытм-гітара, бас і ўдарныя) быў запісаны з першай жа спробы; потым, акрамя вакальных партый, былі дазапісаны партыі сола-гітары, другая партыя басу, бубен, маракас і арган.

У запісе ўдзельнічалі: Джордж Харысан — асноўны вакал, сола-гітара Джон Ленан — падгалоскі, арган Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара Рынга Стар — ударныя, маракас, бубен

Крыніцы

Спасылкі Біблія Бітлз: Think for Yourself (спасылка праверана 13 лістапада 2010) Нататкі Alan W. Pollack пра песню Think for Yourself (спасылка праверана 13 лістапада 2010) Тэкст песні (спасылка праверана 13 лістапада 2010)

Катэгорыя:The Beatles