Мар’інаго́рскі наро́дны тэа́тр — аматарскі тэатр у горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Тэатр створаны ў 1957 годзе пры раённым Доме культуры (з 2000 года — Цэнтр культуры) як драматычны гурток. У 1971 годзе яму прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва.

Кіраўнікамі тэатра ў розныя гады былі: Г. Круцько (з 1971), С. Валаховіч (з 1972), В. Палухіна (з 1973), В. Дапкюнас (з 1974), Л. Малчанава-Яшына (з 1977), А. Чарноцкі (з 1979), Т. Лушкоўская (з 1982), Г. Ізох (з 1987), М. Жэрко (з 1992), Н. Румшэвіч (з 2002).

Склад і дзейнасць У складзе тэатра — 19 чалавек ва ўзросце ад 17 да 68 гадоў. Асноўная мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатральнага мастацтва.

Рэпертуар У рэпертуары тэатра — спектаклі: «Дом Бернарды Альбы» Ф. Гарсія Лоркі (2002), «Блудны муж і Варвара» Г. Марчука (2004), «Свет поўны цудаў» Ю. Кіма і «Я паклічу цябе ў свет іншы» І. Хабаравай (абодва — 2006), «Махлярства Скапэна» Мальера (2008), «Пра Фядота-стральца, удалога малайца» Л. Філатава (2010), «Так я і зрабіў» У. Паніна (2012) і іншыя.

Удзел у фестывалях Калектыў — удзельнік абласнога фестывалю тэатральнай творчасці «Бярэзінская рампа» (г. Беразіно, 2006, 2008) і іншых культурных форумаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Народныя тэатры Беларусі Катэгорыя:Культура Мар’інай Горкі Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1957 годзе