Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана () — незарэгістраваная палітычная партыя Туркменістана, якая дзейнічала з 1990 па 1993 гады. Першапачатковая назва — Дэмакратычная партыя Туркменістана. Старшыня — Дурдымурад Ходжамухамедаў.
Гісторыя Сярод членаў «Агзыбірліка» з’явілася група, якая хацела стварыць партыю. Першапачаткова новая арганізацыя мела назву Дэмакратычная партыя Туркменістана, яе ўзначальваў Дурдымурад Ходжамухамедаў. Арганізацыя была створана 22 снежня 1990 года. Тады прайшла ўстаноўчая канферэнцыя, на якой прысутнічалі ўдзельнікі з Балканскай і Марыйскай вобласцей (зараз — велаятаў). Прадстаўнікі іншых рэгіёнаў увайшлі ў партыю, калі адбылася ў два этапы арганізацыйная канферэнцыя (24 лютага і 19 мая 1991 года).
У адрозненні ад «Агзыбірліка» партыя выступала за больш ліберальную эканоміку, пры гэтым больш увагі надзялялася не незалежнасці, а дэмакратыі. Арганізавала стварэнне Дэмакратычнага кангрэса Сярэдняй Азіі і Казахстана. Арганізацыя ўдзельнічала ў кааліцыі апазіцыйных сіл «Генеш» у 1991 годзе. Першы з’езд партыі прайшоў 20 кастрычніка 1991 года ў Маскве, паколькі ў Туркменістане ўладамі ён быў забаронены. На ім абраны савет з 5 сустаршыняў, кожны з якіх прадстаўляў свой рэгіён.
Супрацоўнічала з дэмакратычнымі арганізацыямі як краін Цэнтральнай Азіі, так і Расіі. 26 кастрычніка 1991 года, калі праходзіў рэферэндум, партыя агітавала за незалежнасць, хоць і вагалася. У тым жа годзе арганізацыя спрабавала стварыць моладзевы дыскусійны клуб. 1 сакавіка 1992 года атрымала новую назву — Партыя дэмакратычнага развіцця Туркменістана. Гэта звязана з перайменаваннем кіруючай Камуністычнай партыі Туркменістана ў Дэмакратычную.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя партыі Туркменістана Катэгорыя:Забароненыя палітычныя партыі Катэгорыя:Палітыка Туркменістана