Przegląd Wschodnioeuropejski () — навуковы часопіс, які выдаецца Цэнтрам даследаванняў Усходняй Еўропы Вармінска-Мазурскім універсітэтам у Ольштыне з 2010 года. Першапачаткова выдаваўся як штогоднік, з 2014 года выдаецца два разы на год. Галоўны рэдактар — Аляксандр Кіклевіч, сакратар — Раман Юркоўскі.
Часопіс мае міждысцыплінарны характар і змяшчае навуковыя артыкулы, рэцэнзіі, аналітычныя матэрыялы і іншыя тэксты, звязаныя з гісторыяй, культурай, эканомікай, правам, філасофіяй, літаратуразнаўствам, філалогіяй і мовазнаўствам краін Усходняй Еўропы. Асобная ўвага надаецца сучасным польска-ўсходнееўрапейскім сацыяльным, культурным, эканамічным сувязям, а таксама спадчыне былой Рэчы Паспалітай.
Артыкулы прымаюцца на славянскіх мовах, а таксама на англійскай і нямецкай мовах цягам усяго года. Усе тэксты падлягаюць падвойнаму сляпому рэцэнзаванню.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйная старонка часопіса Архіў часопіса Старонка на сайце Цэнтра даследаванняў
Катэгорыя:Навуковыя часопісы Польшчы Катэгорыя:Усходняя Еўропа Катэгорыя:Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт