Ахоцкая вуліца — вуліца ў Паўночным пасёлку Заводскага раёна Мінска. У шырокім доступе няма звестак аб паходжанні назвы, але, калі судзіць па тэндэнцыі даваць назвы вуліцам Паўночнага пасёлка ў гонар гарадоў Сібіры, этымалогія вуліцы можа быць звязана з п. Ахоцк. Забудова вуліцы складаецца з жылых шматпавярховых дамоў, магазінаў, дзіцячых садоў, школы і дамоў сядзібнага тыпу. Шматпавярховыя дамы ўзводзіліся з 1985 па 2015 гПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings. Вуліца ідзе ад забудовы вуліцы Варвашэні да скрыжавання з завулкам Балотнікава і перасякае каля 20 вуліц і завулкаў Паўночнага пасёлка.

Славутасці Інтэрнат супрацоўнікаў «Мінсктранса» (д. 117); д/с № 493 (д. 119) і № 507 (д. 139); СШ № 172 (д. 141); гандлёвы цэнтр (д. 135, кк. 1-3).

Крыніцы

Спасылкі Ахоцкая вуліца на АТО.ВУ Ахоцкая вуліца ў базе даных Геадзэн Ахоцкая вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)