Чырванасцяжная група расійскіх войск у Закаўказзі () — аб’яднанне Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якое дыслакавалася на тэрыторыі краін Закаўказскага рэгіёна: Арменіі і Грузіі, з 1993 па 2007 год.
Гісторыя У выніку распаду СССР Чырванасцяжная Закаўказская ваенная акруга (ЗакВА) у студзені 1993 года была перафармавана ў групу расійскіх войск у Закаўказзі (ГРВЗ) са штабам у Тбілісі. ГРВЗ да 2004 года падпарадкоўвалася галоўнаму штабу Сухапутных войск РФ, а з 2004 года камандаванню Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі.
Частка часцей і злучэнняў расфармаванай ЗакВА перайшла ў прамое падпарадкаванне ГРВЗ.
Камандуючыя студзень 1993 — сакавік 1997 — генерал-палкоўнік Фёдар Міхайлавіч Рэут; май 1997 — 2001 — генерал-лейтэнант Уладзімір Васільевіч Андрэеў; 2001 — верасень 2003 — генерал-лейтэнант Мікалай Яўгенавіч Золатаў; верасень 2003 — люты 2005 — генерал-лейтэнант Аляксандр Ігаравіч Студзянікін; люты — жнівень 2005 — генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Бяспалаў; жнівень 2005 — 2007 — генерал-маёр Андрэй Яўгенавіч Папоў.
Баявы склад У чэрвені 1993 года ГРВЗ налічвала 25 000 чалавек, з якіх 20 000 было размешчана ў Грузіі і 5 000 — у Арменіі.
У Грузіі 364-ы асобны батальён аховы і забеспячэння Штаба ГРВЗ (ВЧ ПП 83204), г. Тбілісі; 652-і асобны аўтамабільны батальён (ВЧ ПП 68178), г. Тбілісі 311-я асобная верталётная эскадрылля (Вазіяні) 566-ы асобны батальён сувязі (Вазіяні) 430-ы склад інжынерных боепрыпасаў (Сагарэджа, Грузія) 142-і бранятанкавы рамонтны завод (Тбілісі). 13-ы аўтамабільны рамонтны завод (Тбілісі), пасля рэарганізацыі 677-я аўтамабільная рамонтная майстэрня. 852-і аўтамабільны рамонтны завод (Батумі). 12-я ваенная база (Батумі, Аджарыя — перафармаваная 145-я мотастралковая дывізія. База расфармаваная ў 2007 годзе. 35-ы гвардзейскі мотастралковы полк (Батумі); 90-ы мотастралковы полк (Хелвачауры); 1089-ы артылерыйскі полк (Батумі); 1053-і зенітны ракетны полк (Батумі) 61-ы асобны супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён (Батумі) 773-і асобны разведвальны батальён (Меджыніскары) 122-і асобны батальён сувязі (Меджыніскары) 404-ы інжынерна-сапёрны батальён 175-ы рамонтна-аднаўленчы батальён 627-ы батальён РХБЗ 1553-і батальён матэрыяльнага забеспячэння 62-я ваенная база (Ахалкалакі, Паўднёвая Грузія) — перафармаваная 147-я мотастралковая дывізія. База расфармаваная ў 2007 годзе. 409-ы мотастралковы полк (Ахалкалакі) 412-ы мотастралковы полк (Ахалкалакі) 817-ы артылерыйскі полк (Ахалкалакі) 1007-ы зенітны ракетны полк (Ахалкалакі) 65-ы асобны супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён (Ахалкалакі) 899-ы асобны батальён сувязі (Ахалкалакі) 744-ы разведвальны батальён 889-ы інжынерна-сапёрны батальён 176-ы рамонтна-аднаўленчы батальён 628-ы батальён РХБЗ 1554-ы батальён матэрыяльнага забеспячэння 137-я ваенная база (Вазіяні, у р-не Тбілісі) — пасля расфарміравання 171-га гвардзейскага акруговага навучальнага цэнтра Закаўказскай ваеннай акругі, у пачатку 1990-х гадоў сюды быў перадыслакаваны 405-ы мотастралковы полк са складу 147-й мотастралковай дывізіі flashpoint.ru›attachments/СКВО-doc.25475/ . 405-ы мотастралковы полк (Вазіяні). Акрамя таго, у Вазіяні знаходзіўся ваенны склад.
У сярэдзіне 2005 года было падпісана пагадненне аб вывадзе расійскіх войск. Поўны вывад войск і тэхнікі з тэрыторыі Грузіі (акрамя непадкантрольных афіцыйнаму Тбілісі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі), які адбываўся пры гэтым датэрмінова, скончыўся да сярэдзіны лістапада 2007.
У Арменіі 102-я ваенная база (Гюмры) — расфармаваная 127-я мотастралковая Чырванасцяжная дывізія. Працягвае функцыянаваць. 123-і мотастралковы полк (Ерэван) 124-ы мотастралковы полк (Гюмры) 128-ы мотастралковы полк (Гюмры) 992-і артылерыйскі полк (Гюмры) 998-ы зенітны ракетны полк (Гюмры) 116-ы асобны танкавы батальён (Гюмры) 66-ы асобны супрацьтанкавы артылерыйскі дывізіён (Гюмры) 772-і асобны разведвальны батальён (Гюмры) 628-ы асобны батальён сувязі (Гюмры) 550-ы інжынерна-сапёрны батальён 174-ы рамонтна-аднаўленчы батальён 626-ы батальён РХБЗ 1552-і батальён матэрыяльнага забеспячэння У Гюмры быў абсталяваны ваенны склад. У Ерэване, у аэрапорце Эрэбуні, размешчана авіяцыйная эскадрылля 21 МіГ-29, 3 Су-27 і верталёты Мі-8 і Мі-24.
Крыніцы
Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі