Іва́н Пятро́віч Прыблу́дны (сапраўднае імя — Я́каў Пятро́віч Аўчарэ́нка; 1 снежня 1905, сяло Бязгінава (паводле іншых звестак — «слабада Бязгінаўка», а таксама «на хутары Бутава»Писатели современной эпохи: Биобиблиографический словарь. Том 2. — М.: Русское библиографическое общество; ЭксПринт НВ, 1995. — С. 158.), Старабельскі павет, Харкаўская губерня, Расійская імперыя — 13 жніўня 1937, Масква, СССР) — рускі і ўкраінскі савецкі паэт.

Належаў да кола «новасялянскіх» паэтаў, уваходзіў у атачэнне Сяргея Ясеніна. Прыблуднаму прыпісваецца сачыненне аднаго з «кананічных» варыянтаў тэкста знакамітай песні «Мурка». Рэпрэсаваны ў 1937 годзе, прысуджаны да смяротнага пакарання, расстраляны 13 жніўня 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна 24 лістапада 1956 года.

Крыніцы

Літаратура

Браун, Н. Ивану Приблудному // К вершине века. — Л.: Художественная литература, 1982.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў РСФСР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР