Агюст Мары Франсуа Беернарт (; (, , Нідэрланды — , , Швейцарыя) — бельгійскі палітык, прэм’ер-міністр Бельгіі з кастрычніка 1884 да мая 1894.

Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт. У 1873 Беернарт быў абраны ў Палату дэпутатаў Бельгіі. Займаючы пасаду міністра публічных работ ва ўрадзе Жуля Малу, шмат зрабіў для развіцця шляхоў зносін у краіне. Пасля сыходу з пасады прэм’ер-міністра Беернарт прадстаўляў Бельгію пры падпісанні Гаагскай канвенцыі ў 1899 і 1907. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1909) разам з Полем Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстанам.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Палітыкі Бельгіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Бельгіі